Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 285:
У выніку археалагічных раскопак на ўсходняй ускраіне Магілёва выяўлены стаянка позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.), старажытныя гарадзішчы [[Пелагееўскае гарадзішча|Пелагееўскае]] ([[6 ст. да н.э.]] — [[13 ст. н.э.]]) і [[Магіла (гарадзішча)|Магіла]] ([[5 ст.]])<ref name="БЭ">{{крыніцы/БЭ|9|Магілёў}}</ref>.
 
Ядром старажытнага горада быў умацаваны [[Магілёўскі дзядзінец|драўляны замак]] на высокім узгорку з крутымі схіламі ў сутоках рэк [[Дубравенка]] і [[Дняпро]]. У [[15 ст.]] Магілёў складаўся з 3 частак: умацаванага замка (дзядзінец), [[Нагорскі пасад|Нагорскага рамесна-гандлёвага пасада]] (пазней [[Стары горад (Магілёў)|Стары горад]]; абмежаваны з усходу Дняпром, з захаду Дубравенкай, з поўначы замкавым ровам) і [[Гандлёвая плошча, Магілёў|гандлёвай плошчы]] паміж імі. Каля [[1526]] года на месцы старога пабудаваны [[Магілёўскі замак|новы замак]]. У [[16 ст.]] тэрыторыя пасада значна пашырылася, на поўнач ад яго пачала фарміравацца новая жылая забудова (пазней [[Новы горад (Магілёў)|Новы горад]]), узніклі паселішчы за Дняпром ([[Задняпроўскі пасад]]) і Дубравенкай ([[Задубравенскі пасад]]), паміж Дняпром і ручаём [[Дзебра]] ([[Пакроўскі пасад (Магілёў)|Пакроўскі пасад]])<ref name="БЭ"/>.
 
У [[1609]]—[[1633]] гадах узведзены 3 паясы [[Гарадскія ўмацаванні Магілёва|абарончых умацаванняў]] ([[Земляны вал|земляныя валы]] з [[бастыён]]амі і [[Роў (фартыфікацыя)|ровам]]). У [[17 ст.]] ў асноўным сфарміравалася планіровачная структура Магілёва. Яго цэнтрам стала [[Гандлёвая плошча, Магілёў|Гандлёвая плошча]] (цяпер Славы; у 1604 годзе яе тэрыторыя больш за 2 [[га]]), на якой размяшчаліся 26 радоў крам і [[Магілёўская ратуша|ратуша]]. Ад плошчы адыходзілі 2 галоўныя вуліцы — [[Шклоўская вуліца (Магілёў)|Шклоўская]]
(цяпер [[Першамайская вуліца (Магілёў)|Першамайская]]) і [[Ветраная вуліца (Магілёў)|Ветраная]] ([[Ленінская вуліца (Магілёў)|Ленінская]]), што разам з вуліцамі-дарогамі на [[Вільня|Вільню]] (паўночны захад), [[Быхаў]] (захад) і [[Мсціслаў]] (поўдзень{{удакладніць}}) фарміравалі [[радыяльная планіроўка|радыяльную сістэму планіроўкі]] горада<ref name="БЭ"/>.
 
У [[17 стагоддзе|17]]—[[18 стагоддзе|18]] стст. сфарміравалася [[Магілёўская школа дойлідства]]. Сярод збудаванняў гэтага часу: [[Мікалаеўская царква (Магілёў)|комплекс Мікалаеўскай царквы]], [[Магілёўскі Богаяўленскі манастыр|Богаяўленскі манастыр]], [[Магілёўскі касцёл і калегіум езуітаў|касцёл і калегіум езуітаў]], цэрквы [[Успенская царква (Магілёў)|Успенская]] і [[Пакроўская царква (Магілёў)|Пакроўская]], [[фарны касцёл (Магілёў)|фарны касцёл]]<ref name="БЭ"/>.
 
У [[1708]] годзе ў час [[Паўночная вайна 1700—1721 гадоў|Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў]] Магілёў спалены і разрабаваны, да сярэдзіны [[18 ст.]] адноўлены. У [[1778]] распрацаваны праектны план Магілёва, які меў на мэце ўпарадкаваць планіровачную структуру, надаць ёй [[рэгулярная планіроўка|рэгулярны]] характар. У пачатку [[19 ст.]] пачалі знішчаць абарончыя земляныя ўмацаванні, якія перашкаджалі далейшаму росту горада. У [[1850]] годзе пракладзены [[Бабруйская шаша (Магілёў)|Бабруйская шаша]] і [[Дняпроўскі пад’ём]]. Да сярэдзіны [[19 ст.]] сфарміраваліся ансамблі [[Губернатарская плошча, Магілёў|Губернатарскай плошчы]] (былая Гандлёвая) з адміністрацыйнымі будынкамі і [[Саборная плошча (Магілёў)|Саборнай плошчы]] з [[Іосіфаўскі сабор, Магілёў|Іосіфаўскім саборам]] у цэнтры, [[Арка Славы (Магілёў)|манументальнай брамай]] і [[манеж (Магілёў)|будынкам манежа]]. Архітэктурна-мастацкае аблічча цэнтральнай часткі горада ў [[18 стагоддзе|18]]—[[19 стагоддзе|19]] стст. вызначалі [[Спаскі манастыр (Магілёў)|Спаскі манастыр]], [[Будынкі Магілёўскай духоўнай семінарыі|будынкі духоўнай семінарыі]], [[Магілёўскі архіепіскапскі палац|архіепіскапскі палац]], [[Магілёўскі архірэйскі палац|архірэйскі палац]], [[Магілёўскі касцёл кармелітаў|касцёл кармелітаў]], [[Магілёўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў|касцёл і кляштар бернардзінцаў]], [[будынак Магілёўскай мужчынскай гімназіі|будынак мужчынскай гімназіі]], 2-павярховыя жылыя дамы. Пры ўездзе ў горад на месцы драўляных пабудаваны мураваныя [[брама|брамы]]<ref name="БЭ"/>.
[[Файл:Маскоўскі міжнародны банк.jpg|thumb|[[Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў)|Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка]]]]
[[Файл:Магілёўскія відарысы 05.jpg|міні|злева|[[будынак Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка|Будынак Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка]]]]
На планіровачную структуру Магілёва канца [[19 стагоддзе|19]] — пачатку [[20 ст.]] значна паўплывала будаўніцтва чыгункі ў [[1902]] годзе. У паўночнай частцы горада ўтворана [[Прывакзальная плошча (Магілёў)|Прывакзальная плошча]] з кампазіцыйным цэнтрам — [[Магілёўскі чыгуначны вакзал|будынкам чыгуначнага вакзала]]. Пасля ўзвядзення будынка абласнога драматычнага тэатра сфарміравалася [[Тэатральная плошча (Магілёў)|Тэатральная плошча]]. Тэрыторыя горада значна пашыралася, забудоўваліся прадмесці [[Шклоўскае прадмесце|Шклоўскае]], [[Быхаўскае прадмесце|Быхаўскае]], [[Віленскае прадмесце|Віленскае]], [[Карабанаўскае прадмесце|Карабанаўскае]], [[Лупалаўскае прадмесце|Лупалаўскае]]; на правым беразе р. Дняпро створана [[Сядзіба Піпенберг (Магілёў)|сядзіба «Піпенберг»]]. Мураваньм жылыя і грамадскія будынкі размяшчаліся пераважна ў цэнтры горада. У гэты час узведзены будынкі [[будынак Магілёўскага банка|банка]], [[будынак Магілёўскага губернскага праўлення|губернскага праўлення]], [[будынак Магілёўскага дваранскага сходу|дваранскага сходу]], [[будынак Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча|жаночага епархіяльнага вучылішча]], [[будынак Магілёўскага крэдытнага таварыства|крэдытнага таварыства]], [[будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута|настаўніцкага інстытута]], [[Магілёўскія Барысаглебскія цэрквы|Барысаглебскія цэрквы]], будынкі [[будынак Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка|пазямельна-сялянскага банка]], [[Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў)|рэальнага вучылішча]] і [[будынак Магілёўскай жаночай гімназіі|жаночай гімназіі]]<ref name="БЭ"/>.
 
[[Файл:Магілёў. Дом урада.JPG|thumb|[[Магілёўскі Дом Саветаў|Дом Саветаў]]]]
[[Файл:Bru1.jpg|міні|злева|[[Галоўны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта]]]]
У першай палове [[20 ст.]] ў Магілёве рэканструяваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы, вялося масавае жыллёвае і грамадскае будаўніцтва. Пачалася комплексная забудова раёнаў горада. [[Генплан Магілёва|Генплан]] рэканструкцыі Магілёва [[1936]]—[[1939]] гадоў, распрацаваны інстутутам «[[Белдзяржпраект]]» (арх. [[Н. Трахтэнберг]], [[М. Андросаў]]) у асноўным захоўваў гістарычна складзеную планіроўку. Горад развіваўся ў шыротным напрамку. Яго структуру вызначалі 2 узаемна перпендыкулярньм дыяметры — [[Вуліца Першамайская (Магілёў)|вул. Першамайская]] і [[Праспект Міру (Магілёў)|праспект Міру]], на іх скрыжаванні сфарміраваўся новы адміністрацыйна-грамадскі цэнтр — [[Плошча Леніна (Магілёў)|плошча Леніна]]. У [[1938]]—[[1940]] гады тут пабудаваны [[Магілёўскі Дом Саветаў|Дом Саветаў]], [[Галоўны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта|адміністрацыйны будынак]] (цяпер корпус [[Беларуска-Расійскі ўніверсітэт|Беларуска-Расійскага ўніверсітэта]]; арх. [[П. Абросімаў]]), 5-павярховыя жылыя дамы, [[гасцініца «Дняпро» (Магілёў)|гасцініца «Дняпро»]] (усіх арх. [[А. Брэгман]] і [[А. Воінаў]]), [[кінатэатр «Радзіма» (Магілёў)|кінатэатр «Радзіма»]] (арх. [[У. Вараксін]]) і інш<ref name="БЭ"/>.
 
[[Файл:Могилев. Дворец "Химволокно". - panoramio - Yuriy Tim.jpg|thumb|[[Палац культуры камбіната «Хімвалакно»]]]]
Пасля Вялікай Айчыннай вайны горад развіваўся паводле генплана аднаўлення і рэканструкцыі 1947—50 («[[Белдзяржпраект]]», арх. [[М. Андросаў]], [[Г. Парсаданаў]]). Асноўная ўвага аддавалася забудове цэнтральнай вуліцы Першамайскай з прылеглымі да яе кварталамі. 3 [[1960-я|1960-х]] гадоў Магілёў забудаваўся пераважна буйнымі масівамі — [[Жылы раён|жылымі раёнамі]] і [[мікрараён]]амі. Першыя мікрараёны створаны ў заходняй частцы горада — [[Магілёў-2 (жылы раён)|Магілёў-2]] (з [[1962]]), [[Мір (жылы раён, Магілёў)|Мір-1, −2]] (з [[1964]]),
пазней ва ўсходнім напрамку — [[Юбілейны (жылы раён, Магілёў)|«Юбілейны»]] (з [[1967]], усіх арх. [[І. Фралоў]]). Паводле генплана [[1969]] года («Белдзяржпраект», арх. [[Ю. Глінка]], [[М. Трыгубовіч]], [[М. Семяненка]]) горад развіваўся пераважна ва ўсходнім і паўднёвым напрамках. У паўднёвай частцы сфарміраваліся новыя жылыя раёны — [[Задняпроўскі жылы раён|Задняпроўскі]], пазней па [[праспект Дзімітрава (Магілёў)|пр. Дзімітрава]]. Інтэнсіўна забудоўваюцца [[Пушкінскі праспект (Магілёў)|праспекты Пушкінскі]], [[праспект Шміта (Магілёў)|Шміта]], [[праспект Дзімітрава (Магілёў)|Дзімітрава]]. Для паляпшэння транспартнай сувязі з новымі раёнамі ўзведзены 3 [[масты Магілёва|масты]] цераз р. [[Дняпро]]. У цэнтральнай частцы горада паводле праекта рэканструкцыі вул. Першамайскай ([[1974]], арх. [[І. Фралоў]]) узведзены першыя 3 буйнамаштабныя жылыя дамы з комплексам прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання (арх. [[І. Фралоў]], [[Р. Борахаў]], [[Я. Бранцаў]], [[Ю. Іўжанка]]), [[Будынак абкама КПБ (Магілёў)|будынкі былога абкама КПБ]] (цяпер Дом юстыцыі, арх. [[А. Кучарэнка]], [[Ю. Шпіт]]), [[Лячэбна-дыягнастычны цэнтр (Магілёў)|дыягнастычнага цэнтра]] (арх. [[Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў|Канстанцін]] і [[Г. Аляксеева|Г. Аляксеевы]]), у іншых частках горада — [[гасцініца «Магілёў»|гасцініцы «Магілёў»]] (арх. [[В. Астаповіч]], [[Г. Бенядзіктаў]], [[А. Лукомская]]) і [[Турыст (гасцініца, Мінск)|«Турыст»]] (арх. [[Р. Борахаў]], [[А. Валовіч]]), [[Палац піянераў і школьнікаў (Магілёў)|Палац піянераў і школьнікаў]] (арх. [[М. Семяненка]], [[А. Мельнікаў]]), [[Палац культуры камбіната «Хімвалакно»]] (арх. [[Я. Смальгоўскі]], [[В. Ладыгіна]], [[В. Астаповіч]]), [[Комплекс будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова|карпусы інстытутаў педагагічнага]] (арх. [[І. Фралоў]], [[А. Кучарэнка]], [[Г. Аляксеева]]), [[Комплекс будынкаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта|машынабудаўнічага]] ([[В. Шаўчэнка]], [[А. Кучарэнка]], [[А. Юрын]]) і [[Комплекс будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання|тэхналагічнага]] ([[Ю. Павалій]], [[У. Начараў]], [[С. Сень]]), навукова-тэхнічнага аб’яднання (цяпер [[тэхнапарк (Магілёў)|тэхнапарк]], арх. [[В. Кільчыцкі]]), абласнога статыстычнага ўпраўлення, [[вяслярная база (Магілёў)|вяслярнай базы]] (арх. [[І. Голубева]]), будынкі [[Кастрычнік (кінатэатр, Магілёў)|кінатэатраў «Кастрычнік»]] (арх. [[А. Кучарэнка]]) і [[Ветразь (кінатэатр)|«Ветразь»]] (арх. [[Г. Бранцаў]], [[С. Варанец]]), [[Магілёўская абласная дзіцячая бальніца|дзіцячай бальніцы]] і радзільнага дома (арх. [[А. Юрын]]), аблсаўпрофа (арх. [[І. Магазінер]]), цэнтральнага райвыканкама і філіяла Белаграпрамбанка (арх. [[А. Кучарэнка]]), аэрапорт (арх. [[М. Семяненка|М.]] і [[А. Семяненка|А. Семяненкі]]), дамы дзіцяці (арх. [[У. Свінарэнка]]), друку (арх. [[А. Шарапава]]) і інш<ref name="БЭ"/>.
 
Паводле карэкціроўкі генплана [[1969]] (1981, [[БелНДІПгорадабудаўніцтва]], арх. Глінка, [[А. Горб]], [[М. Мызнікаў]]) горад развіваўся ў паўночна-ўсходнім напрамку, ствараўся агульнагарадскі цэнтр уздоўж [[Праспект Міру (Магілёў)|праспекга Міру]] і р. [[Дубравенка]]. Паводле праекта дэталёвай планіроўкі [[1988]] ([[БелНДІПгорадабудаўніцтва]]) прадугледжана далейшая рэканструкцыя забудовы цэнтра горада. У розных раёнах Магілёва пабудавана шмат жылых дамоў паводле індывідуальных праектаў. Створаны [[Дзіцячы парк (Магілёў)|дзіцячы парк]], лесапаркі [[Любужскі лесапарк|Любужскі]] і [[Пячэрскі лесапарк|Пячэрскі]] са штучным возерам<ref name="БЭ"/>.
 
3 [[1993]] года інстытутам «[[БелНДІПгорадабудаўніцтва]]» (пры ўдзеле інстытута «[[Магілёўграмадзянпраект]]») вядзецца распрацоўка новага генплана<ref name="БЭ"/>.
[[File:Мемориал Луполовский лагерь смерти Могилёв.JPG|thumb|Мемарыял «Лупалаўскі лагер смерці».]]
 
У Магілёве брацкія магілы: [[брацкая магіла савецкіх воінаў (Магілёў)|савецкіх воінаў]]; [[Брацкая магіла апалчэнцаў (Магілёў)|апалчэнцаў]]; [[Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыка (Магілёў)|савецкіх воінаў і падпольшчыка]]; [[Брацкая магіла лётчыкаў (Магілёў)|лётчыкаў, чырвонаармейцаў]]; [[Магіла ахвяр фашызму (Магілёў)|магіла ахвяр фашызму]]. Узведзены [[Змагарам за Савецкую ўладу (Магілёў)|мемарыяльныя комплексы «Змагарам за Савецкую ўладу»]] ([[1982]], скульпт. [[Л. Гумілеўскі]], арх. [[К. Аляксееў]], [[А. Іваноў]]), [[Лупалаўскі лагер смерці|на месцы лагера смерці]] ([[1948]], [[1984]]). Помнікі [[Помнік А. С. Пушкіну (Магілёў)|А. С. Пушкіну]], [[Помнік М. Горкаму (Магілёў)|М. Горкамуу]], Герою Савецкага Саюза [[Помнік І. С. Лазарэнку (Магілёў)|І. С. Лазарэнку]], землякам, [[надмагільны помнік А. В. Пысіну]], бюсты двойчы Героя Савецкага Саюза [[Бюст І.І. Гусакоўскага|І. І. Гусакоўскага]], мастакоў [[Бюст В. Бялыніцкага-Бірулі|В. Бялыніцкага-Бірулі]], [[Бюст П. Масленікава|П. Масленікава]] і інш<ref name="БЭ"/>.
 
[[Файл:Магілёў. Краявід Свята-Мікольскага манастыра.JPG|thumb|[[Свята-Мікольскі манастыр, Магілёў|Свята-Мікольскі манастыр]]]]