Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 244:
У [[XVII стагоддзе|XVII]]—[[XVIII стагоддзе|XVIII]] стст. Магілёў вядомы як рамесна-гандлёвы цэнтр, які меў гандлёвыя сувязі з гарадамі [[Расія|Расіі]], [[Украіна|Украіны]], [[Польшча|Польшчы]], [[Прыбалтыка|Прыбалтыкі]]. У [[1783]]—[[1784]] гадах дзейнічалі 33 прамысловыя прадпрыемствы, у т.л. 22 [[гарбарства|гарбарныя]], 7 [[піваварства|піваварных]], 2 [[цагельны завод|цагельныя заводы]], 2 [[млын]]ы. 3 адкрыццём [[Бярэзінскі канал|Бярэзінскага канала]] ў [[1805]] годзе — буйны [[рачны порт]]. Развіццё прамысловасці паскорылася ў другой палове [[XIX ст.]] У [[1854]] годзе ў Магілёве дзёйнічалі 27 цагельных заводаў, 4 мукамольна-крупадзёрныя прадпрыемствы, 34 [[маслабойня|маслабойні]], развіваліся [[лесапільная прамысловасць|лесапільная]], [[Ганчарства|ганчарная]], [[піваварства|піваварная]], свечачная, тытунёвая і інш. галіны прамысловасці; у [[1859]] — 189 прадпрыемстваў, каля 2500 рамеснікаў; у [[1885]] — 124 прадпрыемствы, у т.л. пенькатрапальная мануфактура, [[Магілёўскія тытунёвыя прадпрыемствы|тытунёвыя прадпрыемствы]], [[Магілёўскі піваварны завод|піваварны завод]]; у [[1897]] — 220 прадпрыемстваў. У [[1877]] праведзены гарадскі [[водаправод]], у [[1878]] — [[тэлефон]]. На пачатку [[20 ст.]] ў горадзе з’явілася лінія [[конка|конкі]]. У [[1910]] годзе пабудавана [[электрастанцыя]], у [[1913]] — [[Строммашына|чыгуна-медналіцейны завод]], у [[1915]] — [[Магілёўская панчошная фабрыка]]. У [[1912]] на 170 прадпрыемствах Магілёва працавала 712 рабочых. У [[1919]] годзе дзейнічалі чыгуналіцейна-механічны, маслабойны, піваварны, 2 мылаварныя заводы, лесапільні і гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвая і гільзавая фабрыкі, электрастанцыя, гардрукарня<ref name="БЭ"/>.
[[Файл:Могилёвское ПО ХИМВОЛОКНО.JPG|міні|Хімвалакно]]
У [[1920-я|1920]]—[[1930-я]] гадах Магілёў ператварыўся ў буйны прамысловы і культурны цэнтр [[БССР]]. У [[1926]]—[[1921]] гадах пачала дзейнічаць кандытарская фабрыка [[10-ы Кастрычнік (фабрыка)|«10-ы Кастрычнік»]], у [[1930]] — [[Магілёўскі гарбарны завод|гарбарны завод]], у [[1932]] [[Магілёўскі металургічны завод|трубаліцейны завод]], [[Магілёўскі завод металічных вырабаў|завод металічных вырабаў]]. У [[1929]]—[[1930]] гадах пабудавана першае на Беларусі прадпрыемства [[Хімічная прамысловасць|хімічнай прамысловасці]] — [[Магілёўскі завод штучнага валакна|фабрыка штучнага шоўку]]. У [[1926]]—[[1932]] гадах пабудавана чыгунка [[Рослаўль]]—[[Крычаў]]—[[Магілёў]]——Магілёў—[[Асіповічы]], у [[1931]] адкрыта прыстань на р. [[Дняпро]]. У [[1934]] уведзены [[Магілёўскі аўтобус|гарадскія аўтобусныя маршруты]]. У [[1933]]—[[1937]] пабудаваны заводы: [[Магілёўскі аўтамабільны завод|аўтарамонтны]], [[Магілёўскі жэлацінавы завод|клеявы]], [[Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў|цагельны]], мэблевая фабрыка. У [[1940]] годзе ў Магілёве 210 прамысловых прадпрыемстваў, каля 13 тыс. рабочых. У пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] значная частка прамысловага абсталявання заводаў і фабрык [[Эвакуацыя ў СССР у час Вялікай Айчыннай вайны|эвакуіравана]]. Акупанты знішчылі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы<ref name="БЭ"/>.
[[Файл:Могилевский автомобильный з-д им. Кирова - panoramio.jpg|міні|злева|[[Магілёўскі аўтамабільны завод імя Кірава]]]]
[[Файл:Вид сверху МЛМ.jpg|thumb|Магілёўліфтмаш]]