'''Біль'''<ref>{{Крыніцы/БелЭн|17}} — карта Швейцарыі</ref> ({{lang-de|Biel}}) — горад на паўночным захадзе [[Швейцарыя|Швейцарыі]], размешчаны ў кантоне Берн на беразе [[Більскае возера|аднайменнага возера]]. Знаходзіцца ля падножжа першага горнага хрыбта на тэрыторыі масіва Юра, а таксама праходзіць праз адзіны бяспечны шлях у гэты масіў на паўночна-ўсходнім беразе Більскага возера, злучаючы ўсходні ўскраек возера са сваім горадам-пабрацімам — Нідаў. Насельніцтва горада — каля 55 тысяч чалавек (2017). З XIX стагоддзя з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам краіны, у тым ліку па вытворчасці гадзіннікаў.