Касцёл Спаслання Святога Духа (Бярозаўка): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Касцёл Спаслання Святога Духа (Бярозаўка) '''Касцёл Спаслан...'
 
→‎Гісторыя: clean up з дапамогай AWB
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Каталіцкая капліца была пабудавана тут яшчэ ў 1924 годзе. Асобная ж парафія была заснавана ў Бярозаўцы ў 1928 годзе дэкрэтам ад 29 лютага за подпісам віленскага арцыбіскупаархібіскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Рамуальда Ялбжыкоўскага]]. Касцёл, які змяніў капліцу, пачаў узводзіцца з дрэва ў стылі польскага міжваеннага неабарока на сродкі працоўныхрабочых [[Нёман (шклозавод)|шклозавода]] і яго ўладальніка Столе ў 1931 годзе ва ўсходняй частцы паселішча. Кансэкравалі святыню ў 1932 годзе пад тытулам Спаслання Святога Духа. Гэта быў аднавежавы храм, накрыты высокім двухсхільным гонтавым дахам з вальмамі над алтаром. Галоўны ўваход пазначала магутная чацверыковая трох’ярусная вежа-званіца пад высокім гонтавым шатром. Парафія на той час уваходзіла ў склад Лідскага дэканата Віленскай архідыяцэзіі і налічвала больш за 1200 вернікаў. У пасляваенны час касцёл быў зачынены, а ў 1954 годзе, згодна з рашэннем савецкіх улад, — знішчаны: храм разабралі «на хаты».
 
У 1991 годзе вернікі актыўна пачалі змагацца за права мець святыню. На старым месцы (сёння вул. Школьная) распачалося будаўніцтва новага касцёла. 7 чэрвеня 1992 года гродзенскі біскуп [[Аляксандр Кашкевіч]] асвяціў вуглавы камень (з 13 мая ў яшчэ недабудаваным касцёле пачаліся штодзённыя набажэнствы). Нарэшце, 18 жніўня 2001 года дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі [[Антоній Дзям’янка]] кансэкраваў новазбудаваны касцёл пад гістарычным тытулам Спаслання Святога Духа.