Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

няма тлумачэння праўкі
др
{{вікіфікацыя}}
'''Польская гісторыя''' ахоплівае гісторыю [[Польшча|польскай дзяржавы]] і [[Палякі|польскай нацыі]] з [[10 стагоддзе|Х]] па [[21 стагоддзе|XXI]] стагоддзе. Гісторыю польскай дзяржаўнасці прынята адлічваць з часоў кіравання [[Мешка I|Мешкі I]] — гістарычнага [[Князь|князя]] [[Заходнія паляне|заходніх палян]], які прыняў [[хрысціянства]] па лацінскім абрадзе. Польшча была адносна стабільнай да валадарання [[Баляслаў III Крывавусты|Баляслава III Крывавустага]], пасля якога пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці, завершаны ўз’яднаннем польскіх зямель [[Кароль|каралём]] [[Уладзіслаў I Лакетак|Уладзіславам I Лакеткам]]. Да [[1385]] г. у [[Каралеўства Польскае, 1025—1385|Каралеўстве Польскім]] кіравала дынастыя [[Пясты|Пястаў]], затым дынастыя [[Ягелоны|Ягелонаў]]. У [[1569]] г. Каралеўства Польскае аб’ядналася з [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]] у [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] — [[Федэрацыя|федэратыўную]] дзяржаву, якая (пасля [[Рэч Паспалітая#Падзелы Рэчы Паспалітай|трох падзелаў]]) канчаткова скончыла сваё існаванне ў [[1795]] г. Тэрыторыі Польшчы знаходзіліся ў складзе [[Расійская Імперыя|Расійскай]], [[Германская Імперыя|Германскай]] і [[Аўстра-Венгерская Імперыя|Аўстра-Венгерскай]] імперый да аднаўлення польскай дзяржаўнасці [[11 лістапада]] [[1918]] г. У [[1921]] г. у выніку [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора]] да Польшчы адышла [[Заходняя Беларусь]]. [[1 верасня]] [[1939]] г. [[Трэці Рэйх]] пачаў [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]], напаўшы на Польшчу. Пасля вайны Польшча (межы якой істотна змяніліся) стала незалежнай [[сацыялізм|сацыялістычнай]] [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікай]]. У [[1989]] г. адбыліся палітычныя змены, і да цяперашняга часу Польшча існуе як Рэспубліка Польшча ({{lang-pl|Rzeczpospolita Polska}}), або [[Трэцяя Рэч Паспалітая]].
'''Польская гісторыя''' ахоплівае гісторыю [[Польшча|польскай дзяржавы]] і [[Палякі|польскай нацыі]] з [[10 стагоддзе|Х]] па [[21 стагоддзе|XXI]] стагоддзе.
{{Змест злева}}