Касцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
Першы драўляны касцёл пры рэзідэнцыі збудавалі ў [[1687]] годзе (згарэў у [[1708]]). У [[1699]] годзе распачалося будаванне мураванага касцёла Анёлаў-Ахоўнікаў, Святога Тадэвуша і Святога Францыска Ксаверыя (кансекрацыя святыні адбылася ў [[1725]]<ref name="habrus"/>). У [[1720]] годзе адкрылася аптэка<ref name="kulahin"/>, каля [[1780]] — музей, дзе выстаўляліся выкапні, матылі, манеты, медалі, дзейнічалі фізічны і хімічны кабінеты. У [[1799]] годзе рэзідэнцыю пераўтварылі ў калегіум з 6 класаў<ref name="evkl"/>. Станам на [[1820]] год езуіцкая бібліятэка налічвала 5 тысяч кніжак<ref name="kulahin"/>. Магілёўскім езуітам падпарадкоўваліся місіі ў [[Гомель|Гомелі]], [[Вёска Фашчаўка|Фашчаўцы]], [[Хальч]]ы, [[Чачэрск]]у і іншыя. Калегіуму належалі маёнткі [[Бялянічы]], [[Варатынічы]], [[Галынец]], [[Дабрасневічы]], [[Дубнікі]], [[Куты]], [[Параеўка]], [[Паўлаўка]], [[Турэц]], [[Цёплае]], [[Хронеў]], [[Ямны]] і іншыя.<ref name="kulahin"/>
 
Пасля скасавання ордэна езуітаў ([[1820]]) расійскія ўлады зачынілі калегіум і прыставалі будынак пад ваенна-афіцэрскую школу<ref name="habrus"/>. У студзені [[1826]] г. у будынку былога калегіума следчая камісія вяла допыт [[дзекабрысты|дзекабрыстаў]] — членаў «[[Паўднёвае таварыства|Паўднёвага таварыства]]», удзельнікаў [[паўстанне Чарнігаўскага палка|паўстання Чарнігаўскага палка]], якоо адбылося [[29 снежня]] [[1825]] г. Сярод афіцэраў былі 3 галоўныя кіраўнікі паўстання: падпаручнік [[Міхаіл Паўлавіч Бястужаў-Румін|М. П. Бястужаў-Румін]], падпалкоўнік [[Сяргей Іванавіч Мураўёў-Апостал|С. I. Мураўёў-Апостал]] і падпалкоўнік у адстаўцы [[Мацвей Іванавіч Мураўёў-Апостал|М. I. Мураўёў-Апостал,]] а таксама падпалкоўнік [[Артамон Захаравіч Мураўёў|А. 3. Мураўёў]], прапаршчык [[Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі|Ф. Ф. Вадкоўскі]], капітан [[Андрэй Фёдаравіч Фурман|А. Ф. Фурман]], падпаручнік [[Д. А. Малчанаў]], прапаршчык [[Я. А. Драгаманаў]], афіцэр А. А. Лебедзеў і інш. Усяго праз следчую камісію ў Магілёве прайшло каля 70 дзекабрыстаў. Для далейшага следства яны былі вывезены ў [[Пецярбург]]<ref>{{крыніцы/ЗП|Магілёўская}}</ref>.
Пасля скасавання ордэна езуітаў ([[1820]]) расійскія ўлады зачынілі калегіум (будынак прыставалі пад ваенна-афіцэрскую школу), а пасля здушэння [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|вызваленчага паўстання]] — у [[1833]] годзе гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У [[1848]] годзе над дахам будынка ўзвялі несапраўдны шматгранны [[барабан, архітэктура|барабан]], які даволі ўдала паўтараў завяршэнні вежаў і ўзбагачваў сілуэт святыні<ref name="habrus"/>.
 
Пасля скасавання ордэна езуітаў ([[1820]]) расійскія ўлады зачынілі калегіум (будынак прыставалі пад ваенна-афіцэрскую школу), а пасля здушэння [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|вызваленчага паўстання]] — у [[1833]] годзе гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У [[1848]] годзе над дахам будынка ўзвялі несапраўдны шматгранны [[барабан, архітэктура|барабан]], які даволі ўдала паўтараў завяршэнні вежаў і ўзбагачваў сілуэт святыні<ref name="habrus"/>.
 
Пасля [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайне]] помнік архітэктуры зруйнавалі савецкія ўлады (існуе хібнае меркаванне<ref name="kulahin"/>, што на яго месцы ў [[1983]] годзе збудавалі 9-павярховы жылы дом<ref name="dzjackou"/>).