Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 325:
За сацыялістычным часам польскае земляўласцніцтва, у адрозненні ад астатніх сфер гаспадаркі, заставалася прыватным. Землі нешматлікіх дзяржаўных прадпрыемствам сёння здадзеныя ў арэнду фермерам, якім увогуле належыць больш за 90 % угоддзяў. Прадукцыйнасць сучаснай сельскай гаспадаркі адносна невысокая. Фермы невялікія (сярэдні памер каля 8 га) і часта цераспалосныя. Больш за палову фермераў працуюць выключна на задавальненне сваіх патрэбаў. Затое 9 % гаспадароў з надзеламі больш за 15 га трымаюць амаль палову зямлі.
 
Польшча з’яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў па плошчы раллі і вытворчасці многіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — ''жывѐлагадоўля''. Дамінуе развядзенне свіней і буйной рагатай жывѐлы. Свінагадоўля забяспечвае каля паловы вытворчасці ўсёй прадукцыі жывёлагадоўлі. Значную ролю адыгрывае птушкагадоўля (вытворчасць курыных яек). Польскія жывёлаводы моцна залежаць ад імпарту кармавой пшаніцы, фуражу, расліннага масла і бялковай мукі, якімі краіна не здольна забяспечыцьзабяспечвае сябе ў поўным аб'ёме.
 
У ''раслінаводстве'' вядучае месца займае вытворчасць збожжавых культур — пшаніцы і жыта. Вялікія плошчы заняты пад ячмень і авёс, кармавыя культуры, бульбу, рапс, цукровыя буракі. Польшча займае першае ў ЕС па валавым зборы бульбы і жыта, адно з першых — па цукровых бураках, першае ў свеце — па трыцікале, шостае ў свеце па зборы і экспарце яблыкаў.