Кведлінбургскія аналы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: афармленне
ілюстрацыя
Радок 4:
Арыгінал рукапісу Кведлінбургскіх аналаў не захаваўся да нашага часу. Найбольш старая з існуючых копій, якая стала асновай для ўсіх наступных выданняў аналаў, была зроблена ў [[1556]] годзе ў [[Дрэздэн]]е. Аднак, у аснову гэтай копіі быў пакладзены ўжо дэфектны варыянт пратографа. Праз гэта ў аналах не захаваліся запісы цэлага шэрагу гадоў (напрыклад, адсутнічаюць перыяды [[874]]-[[909]] і [[964]]-[[983]]), а таксама цалкам згублены канчатак рукапісу <ref>У аналах, магчыма, была інфармацыя да 1030 года</ref>.
Кведлінбургскія аналы, разам з Гільдэсгаймскімі і Вайсэнбургскімі аналамі, а таксама з аналамі Ламберта Херсфельдскага і хронікай Саксонскага аналіста, уваходзяць у Херсфельдскую групу аналаў. Сваю назву група атрымала ад Херсфельдскіх аналаў - адной з асноўных крыніц для ранніх частак усіх гэтых аналаў <ref>Древняя Русь в свете зарубежных источников. — М.: Логос, 2000. — С. 269—270. — 608 с. — ISBN 5-88439-088-2.</ref>.
[[Файл:Quedlinburg Schlossbergasv2018-10 img48 Castle.JPGjpg|міні|Кведлінгбургскае абацтва]]
Мяркуецца, што аўтарам аналаў была жанчына, адна з манашак Кведлінбургскага манастыра. Блізкасць абацтва да аднаго з галоўных гарадоў Свяшчэннай Рымскай імперыі [[X стагоддзе|X стагоддзя]] і заступніцтва, якое аказвалі прадстаўнікам кіруючай Саксонскай дынастыі <ref>Некалькі абатыс Кведлінбургскага кляштара Х-ХІ стагоддзяў былі дачкамі германскіх імператараў</ref>, дазволілі аўтару аналаў уключыць у іх шмат дакладных і падрабязных звестак, якія носяць унікальны характар <ref>Люблинская А. Д. Источниковедение истории Средних веков. — Ленинград: Издательство Ленинградского университета, 1955. — С. 191. — 374 с.</ref>.
[[Файл:Lietuvos vardas. The first name of Lithuania in writing 1009.jpg|міні|Фрагмент рукапісу Кведлінбургскіх аналаў з першай згадкай пра Літву]]