Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 188:
Польшча — дэмакратычная парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Палітычная сістэма Польшчы аформлена ў Кастытуцыі 1997 года. Згодна з [[Сусветны індэкс міру|Сусветным індэксам міру]], Польшча ўваходзіць у лік 20 % найбольш мірных краін свету.
 
[[File:Zgromadzenie Narodowe 4 czerwca 2014 Kancelaria Senatu 03.JPG|thumb|Польскі Сейм]]
Заканадаўчы орган — парламент, які завецца Нацыянальнай Асамблеяй. Дзве палаты парламента — [[Сейм Польшчы|Сейм]] (460 дэпутатаў) і [[Сенат Польшчы|Сенат]] (100 дэпутатаў). Дэпутаты Сейма абіраюцца па прапарцыйнай сістэме згодна з [[метад Д'Онта|метадам Д'Онта]]. Для партый, акрамя арганізацый нацыянальных меншасцей, усталяваны пяціадсоткавы парог. Сенат абіраецца адначасова з Сеймам, але па сістэме адноснай большасці. Дзве палаты парламента разам збіраюцца толькі ў трох выпадках: на ўрачыстай клятве новага Прэзідэнта, калі Прэзідэнт трапляе пад трыбунал і калі ён не можа выконваць сваіх абавязкаў.