Лібералізм: Розніца паміж версіямі

Аб’ём не змяніўся ,  3 гады таму
др
→‎Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне: clean up, перанесена: Нікола → Нікало з дапамогай AWB
(→‎Спасылкі: цяпер крыніцы ёсць)
др (→‎Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне: clean up, перанесена: Нікола → Нікало з дапамогай AWB)
 
=== Этымалогія і гістарычнае выкарыстанне ===
Слова «ліберальны» паходзіць ад [[Лацінская мова|лац.]] ''liber'' («свабодны»). [[Ціт Лівій]] у «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» апісвае барацьбу за свабоду паміж класамі [[Плебеі|плебеяў]] і [[Патрыцыі|патрыцыяў]]. [[Марк Аўрэлій]] у сваіх «Развагах» піша пра прадстаўленне «аб дзяржаве, з законам, роўным для ўсіх, дзе прызнаюцца роўнасць і роўнае права на гаворку; таксама аб адзінаўладдзі, што ўсяго больш пачытае свабоду падданых». У эпоху італьянскага Адраджэння гэтая барацьба аднавілася паміж прыхільнікамі свабодных гарадоў-дзяржаў і [[Папа рымскі|папы рымскага]]. [[НіколаНікало Макіявелі]] ў сваіх «Развагах аб першай дэкадзе Ціта Лівія» выказаў прынцыпы [[рэспубліка]]нскага праўлення. [[Джон Лок]] у Англіі і мысляры французскага [[Эпоха Асветніцтва|Асветніцтва]] сфармулявалі барацьбу за свабоду ў тэрмінах [[Правы чалавека|правоў чалавека]].
 
[[Вайна за незалежнасць ЗША|Амерыканская Вайна за незалежнасць]] прывяла да ўзнікнення першай [[Нацыя|нацыі]], што распрацавала [[Канстытуцыя|канстытуцыю]] на аснове ідэі ліберальнай дзяржавы, у асаблівасці ідэі, што ўрад кіруе дзяржавай са згоды кіраваных. Французская [[буржуазія]] таксама паспрабавала стварыць ўрад на аснове ліберальных прынцыпаў падчас [[Вялікая французская рэвалюцыя|Вялікай французскай рэвалюцыі]]. Аўтары [[Іспанія|іспанскай]] канстытуцыі 1812 г., што знаходзіліся ў апазіцыі ў адносінах да іспанскага [[абсалютызм]]у, верагодна, першымі ўвялі ва ўжытак слова «ліберал» для абазначэння прыхільнікаў палітычнага руху. Пачынаючы з канца [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]], лібералізм стаў адной з вядучых ідэалогій практычна ва ўсіх развітых краінах.
173 960

правак