Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 207:
{{main|Беларуска-польскія адносіны}}
[[File:Belarus–Poland relations 2017 stampsheet.jpg|thumb|[[Малы аркуш]], прысвечаны ўсталяванню дыпламатычных адносін між Беларуссю і Польшчай.]]
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя [[2 сакавіка]] [[1992]] года. [[23 чэрвеня]] 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]] падпісаў у Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве на 15 год, паводле якога бакі пацвердзілі граніцу, якая існавала паміж абедзвюма дзяржавамі<ref name="Снапковский"/>.
 
У 1992 годзе ў [[Мінск]]у было адкрыта пасольства Польшчы, а ў [[1993]] годзе было адкрыта пасольства Беларусі ў [[Варшава|Варшаве]]. Паслом Польшчы ў Беларусі з 2018 года з’яўляецца Артур Міхальскі. З 12 лютага 2019 года паслом Беларусі ў Польшчы з'яўляецца Уладзімір Чушаў. "Гэта не чужы нам народ," — нагадаў Уладзіміру Чушаву [[Аляксандр Лукашэнка|прэзідэнт Беларусі]].<ref>https://www.belta.by/president/view/predstojaschie-gody-dlja-belorussko-polskih-otnoshenij-budut-opredeljajuschimi-na-bolshuju-perspektivu-336298-2019/</ref> Дзейнічаюць два генеральных консульства Беларусі — у [[Беласток]]у і [[Гданьск]]у, а таксама консульства ў [[Бяла-Падляска|Бяла-Падлясцы]] і часовы пункт консульскага прыёму ў [[Аўгустаў|Аўгустове]]. У Беларусі, акрамя пасольства, працуюць два генеральных консульства — у [[Гродна|Гродне]] і [[Брэст|Брэсце]].
Радок 219:
 
Паводле апошняга адміністрацыйнага падзелу (1999), Польшча падзяляецца на 16 ваяводстваў:
* [[Куяўска-Паморскае ваяводства]] — [[Быдгашч]] — [[Торунь]]
* [[Велікапольскае ваяводства]] — [[Познань]]
* [[Малапольскае ваяводства]] — [[Кракаў]]
* [[Лодзьскае ваяводства]] — [[Лодзь]]
* [[Ніжнесілезскае ваяводства]] — [[Уроцлаў]]
* [[Люблінскае ваяводства]] — [[Люблін]]
* [[Любушскае ваяводства]] — [[Гожаў Велькапольскі]]
* [[Мазавецкае ваяводства]] — [[Варшава]]
* [[Апольскае ваяводства]] — [[Аполе]]
* [[Падляскае ваяводства]] — [[Беласток]]
* [[Паморскае ваяводства]] — [[Гданьск]]
* [[Падкарпацкае ваяводства]] — [[Жэшаў]]
* [[Сілезскае ваяводства]] — [[Катовіцы]]
* [[Свентакшыскае ваяводства]] — [[Кельцы]]
* [[Вармінска-Мазурскае ваяводства]] — [[Ольштын]]
* [[Заходнепаморскае ваяводства]]. — [[Шчэцін]]
 
Ваяводствы адпавядаюць і названы паводле гістарычных рэгіёнаў краіны. Самае маленькае ваяводства — Апольскае (менш за 10 000 км²), самае вялікае — Мазавецкае (больш за 35 000 км²). Мясцовая ўлада дзеліцца паміж ваяводам, якога прызначае дзяржава, і рэгіяналнай палатай (сеймікам), абіранай народам. На чале сеймікаў стаяць маршалкі. Ваяводствы дзеляцца на [[павет]]ы (іх 360), паветы — на [[Гміна|гміны]] (іх 2,478). Вялікія гарады ў адміністрацыйным плане адначасова з'яўляюцца і паветамі, і гмінамі.