Францыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 264:
'''Металургія''', якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё вызначальнае значэнне. У 2018 Францыя выплавіла 15,4 млн тон сталі — 15 месца ў свеце і 3-е ў ЕС пасля Германіі і Італіі.<ref>https://www.worldsteel.org/en/dam/jcr:dcd93336-2756-486e-aa7f-64f6be8e6b1e/2018%2520global%2520crude%2520steel%2520production.pdf</ref> Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Буйныя металургічныя камбінаты працуюць у партовых цэнтрах [[Дзюнкерк]] і Фос (раён Марселя).
 
[[File:Le-siege-de-psa-a-rueil-malmaison-pres-de-paris-le-2-octobre-2017 5969754.jpg|thumb|left|Штаб-кватэра Пежо-Сітраэн]]
'''Машынабудаванне''' забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Вядучую ролю ў ім адыгрывае транспартнае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабіляў (канцэрны «Пежо-Сітраэн» — 6-ы ў свеце і другі ў Еўропе аўтаканцэрн і «[[Рэно]]»), авіяцыйнай («[[Аэробус]]») і ракетнай («[[Аэраспэйс]]») тэхнікі, у меншай ступені — суднаў (ваенных і спецыялізаваных). Найбуйнейшыя цэнтры размешчаны ў [[Ліёнская агламерацыя|Ліёнскай]] і [[Парыжская агламерацыя|Парыжскай агламерацы]]і. У 2010-х Францыя штогод вырабляе каля 2 млн аўтамабіляў (2,2 млн і 10-е месца ў свеце ў 2018, у 1990-х французскі аўтапрам быў чацвёртым у свеце) Па вытворчасці прадукцыі авіяракетнай прамысловасці (цэнтры [[Тулуза]], [[Бардо]], [[Буржэ]]) Францыя лідзіруе ў Еўропе. Развіта вытворчасць электронікі і электратэхнікі.