Нацыянальная акадэмія сухапутных войск імя гетмана Пятра Сагайдачнага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
1 кастрычніка 1899 г. на тэрыторыі цяперашняй акадэміі адбылося адкрыццё Імператарскай і Каралеўскай школы кадэтаў ў Львове. Гэта ўстанова была адзінай у [[Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі|Галіччыне]] і шаснаццатым ва ўсей [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] ваеннай навучальнай установай. Выпускнікі ўстановы атрымлівалі званне "Кадэт - намеснік афіцэра". У 1914 г. школу эвакуіравалі ў [[Аўстрыя|Аўстрыю]].
 
Пасля распаду [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] і да 1921 г. комплекс будынкаў быў закінутым. З 1921 г. тут размяшчаўся '''Польскі кадэцкі корпус № 1''' (з 1935 г. - імя [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]]), перабазаваны з [[Кракаў|Кракава]]. Напад [[Трэці рэйх|Германіі]] вымусіў [[Другая Польская Рэспубліка|польскае камандаванне]] ў верасні 1939 г. эвакуіраваць з Равіча да Львова Корпус кадэтаў № 3. Аднак у сувязі з надыходам [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] пачаць заняткі так і не ўдалося. Пасля далучэння [[Заходняя Украіна|заходнеўкраінскіх зямель]] да [[УССР]] савецкая ўлада расфарміравала навучальную ўстанову.
 
З канца верасня і да 14 лістапада 1939 г. у памяшканнях былога кадэцкага корпуса быў размешчаны штаб Украінскага фронту. Пасля яго расфарміравання тут размясцілася Львоўскае пяхотнае вучылішча Чырвонай Арміі, якое праз год было перамешчана ў [[Астрог (горад)|Астрог]]. Са снежня 1940 да сакавіка 1941 гг. навучальныя карпусы па вул. Кадэцкай 32 (сучаснай вул. Героеў Майдана) становяцца месцам дыслакацыі 15-й матарызаванай кулямётна-артылерыйскай брыгады. У сакавіку 1941 г. яе замяніла 32-я танкавая дывізія 4-га механізаванага корпуса Чырвонай Арміі. Падчас нямецкай акупацыі на тэрыторыі цяперашняй акадэміі знаходзіўся вайсковы шпіталь, а з канца ліпеня 1944 г. і да вясны 1947 г. — Савецкі вайсковы шпіталь.