Чапялёўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Чапялё́ўскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Салігорскі раён|Салігорскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Чапялі (Салігорскі раён)|Чапялі]].
 
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе [[Старобінскі раён|Старобінскага раёна]] [[Слуцкая акруга|Слуцкай акругі]] [[БССР]]. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе [[Бабруйская акруга|Бабруйскай акругі]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. [[10 ліпеня]] [[1939]] года ў склад сельсавета з [[Кіраўскі сельсавет (Слуцкі раён)|Кіраўскага сельсавета]] [[Слуцкі раён|Слуцкага раёна]] перададзена вёска [[Шабунькі]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 июля 1939 г. О присоединении деревни Шабуньки Кировского сельсовета, Слуцкого района, к Чепелёвскому сельсовету, Старобинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.</ref>. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе [[Бабруйская вобласць|Бабруйскай вобласці]]. 11 кастрычніка 1961 года ў склад [[Краснадворацкі сельсавет|Краснадворацкага сельсавета]] перададзены вёскі [[Астроўкі (Салігорскі раён)|Астроўкі]], [[Балотчыцы (Салігорскі раён)|Балотчыцы]] і [[Касынічы]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).</ref>. З 25 снежня 1962 года — у складзе [[Любанскі раён|Любанскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад [[Чыжэвіцкі сельсавет|Чыжэвіцкага]] (вёскі [[Бранчыцы]], [[Глядкі]], [[Куляшы (Салігорскі раён)|Куляшы]], [[Шабунькі]]) і [[Краснадворскі сельсавет|Краснадворскага]] сельсаветаў (вёскі [[Прусікі]], [[Прусы (Салігорскі раён)|Прусы]], [[Чапялі (Салігорскі раён)|Чапялі]])<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-307/2009-307(002-019).pdf&oldDocPage=3 Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области]</ref>.
 
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 685 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 97,2 % — беларусы<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>.