Краснадворскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Краснадво́рскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Салігорскі раён|Салігорскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) [[Краснадворцы]].
 
Створаны 20 жніўня 1924 года як Краснадварэцкі (Краснадворскі) сельсавет у складзе [[Старобінскі раён|Старобінскага раёна]] [[Слуцкая акруга|Слуцкай акругі]] [[БССР]]. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе [[Бабруйская акруга|Бабруйскай акругі]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе [[Бабруйская вобласць|Бабруйскай вобласці]]. 11 кастрычніка 1961 года ў склад сельсавета з [[Чапялёўскі сельсавет|Чапялёўскага сельсавета]] перададзены вёскі [[Астроўкі (Салігорскі раён)|Астроўкі]], [[Балотчыцы (Салігорскі раён)|Балотчыцы]] і [[Касынічы]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 кастрычніка 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).</ref>. З 25 снежня 1962 года — у складзе [[Любанскі раён|Любанскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Чапялёўскі сельсавет|Чапялёўскага сельсавета]] з вёскамі [[Прусікі]], [[Прусы (Салігорскі раён)|Прусы]], [[Чапялі (Салігорскі раён)|Чапялі]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-307/2009-307(002-019).pdf&oldDocPage=3 Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области]</ref>.
 
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (10 населеных пунктаў) складае 2508 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 94,1 % — беларусы<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>.