Жырмунскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Жырму́нскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Воранаўскі раён|Воранаўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок [[Жырмуны]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Радунскі раён|Радунскага раёна]] [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з [[Асаўскі сельсавет (Воранаўскі раён)|Асаўскога сельсавета]] перададзены населеныя пункты [[Бярозна (Лідскі раён)|Бярозна]], [[Дзяўгуны (Лідскі раён)|Дзяўгуны]], [[Жылянцы]], [[Пецюны]], [[Пяткаўшчызна]] і [[Сакалы (Воранаўскі раён)|Сакалы]]<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 88,2 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 8,1 % — [[беларусы]], 2,6 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.