Янка Запруднік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка прысвечана гісторыі Беларусі, жыццю беларускага народа.
 
Яго высновы адрозніваліся ад канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці, якая існавала ў [[БССР]]. У працах «Савецкія канцэпцыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага» («Запісы», 1974, кн. 12) і «Дзяржаўнасць Беларусі ў дасавецкую пару» («Запісы», 1977, кн. 15) аспрэчваецца сцвярджэнне савецкіх гісторыкаў аб тым, што беларускі народ упершыню прыступіў да стварэння сваёй дзяржавы толькі пры савецкай уладзе. Янка Запруднік падкрэсліваў, што [[Першы Усебеларускі з'езд]] — важная веха дзяржаўнага будаўніцтва, разглядаў абвяшчэнне [[БНР]] як акт аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, паказваў уплыў беларускага нацыянальнага руху на ўтварэнне БССР, якая ўзнікла ў процівагу БНР. Апублікаваў у доказ гэтага дакументы і матэрыялы З'ездаЗ’езда («Запісы», 1963, кн. 2; 1964, кн. 3; 1964, кн. 4) і разам з Томасам Бэрдам — Устаўныя граматы БНР («Запісы», 1975, кн. 13).
 
У шэрагу артыкулаў «Беларускага зборніка» (1956, кн. 4; 1957 кн. 8; 1958, кн. 9; 1959, кн. 10), «Belorussian Review» (1956, no. 3; 1957, no. 4-5; 1958, no. 6; 1957, no. 7) і інш. публікацыях зроблена выснова аб «чужым» паходжанні бальшавізму на Беларусі, завяршэнні канфлікту 1920-х гадоў «паміж беларускімі нацыянал-камуністамі і расійскімі бальшавікамі» масавымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі ў 1930-я гады, ператварэнні КПБ у правінцыяльную арганізацыю КПСС. Крытыкуецца нацыянальная палітыка КПСС і КПБ, ігнараванне нацыянальных беларускіх інтарэсаў, фармальнасць суверэнітэту БССР, абсалютная залежнасць ад партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР.
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны [[Медаль 100 гадоў БНР|медалём 100 гадоў БНР]] [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838254.html Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100]</ref>.
 
== Працы<ref>Частка бібліяграфіі складзена па артыкулу Бібліяграфія Янкі Запрудніка / Янка Запруднік // Запісы. — 2006. — № 30. — С. 10 — 48.</ref> ==