Розніца паміж версіямі "Міхаіл Львовіч Глінскі"

→‎Мяцеж: вікіфікацыя
(→‎Мяцеж: вікіфікацыя)
У пачатку [[1508]] года Міхаіл Глінскі адкрыта ўзняў сцяг [[Мяцеж Глінскіх|бунту]]. З братам Васілём ён абклаў [[Горад Мінск|Мінск]], але, не будучы ў сілах узяць яго, пайшоў да [[Горад Клецк|Клецка]]. Тут браты падзяліліся: Васіль пайшоў на кіеўскія прыгарады падымаць рускіх, а Міхаіл спустошыў слуцкія і капыльскія воласці і ўзяў [[Горад Мазыр|Мазыр]]. Па прыходзе да яго на дапамогу ад вялікага князя пад кіраўніцтвам ваяводы {{нп3|Яўстафій Дашкевіч|Яўстафія Дашкевіча|ru|Дашкевич, Евстафий}}, з 20 тысячамі конніцы, Глінскі з Мазыра пайшоў на іншыя рускія крэпасці і склаў дамовы з пасламі маскоўскім, малдаўскім і крымскім, дзейнічаючы як бы багаты васпан. Маскоўскія ваяводы падышлі да Глінскага на Бярэзіну, разам з ім аблажылі Мінск і паслалі атрады да самой Вільні; іншыя ваявалі Смаленскую вобласць, трэція падышлі да [[Горад Бабруйск|Бабруйска]]. Неўзабаве вялікі князь паслаў яшчэ новыя палкі да [[Горад Орша|Оршы]], але кароль, які падаспеў з войскамі, прымусіў іх зняць аблогу і адступіць.
 
Глінскі адправіўся ў Маскву, дзе прыняты быў вельмі міласціва. Але неўзабаве паміж Жыгімонтам і Васілём заключаны быў мір, які паставіў Глінскіх у становішча выгнаннікаў. Яны пазбавіліся сваіх валадарстваў у Літве і выехалі з сваімі прыхільнікамі ў Маскву. З канца 1508 года з сям'ёй у Маскве, атрымаў ва ўладанне гарады [[Горад Малаяраславец|Малаяраславец]] і {{нп3|Горад Бароўск|Бароўск|ru|Боровск}}[[Бораўск]]. Кароль некалькі разоў прасіў Васіля выдаць яму Глінскіх, абяцаючы дараваць ім мінулае. Вялікі князь адказваў, што Глінскія перайшлі да яго падчас вайны і такім чынам зрабіліся яго падданымі, а падданых ён не выдае нікому.
 
=== Удзел у Руска-літоўскай вайне ===