Баэмунд I Тарэнцкі: Розніца паміж версіямі

афармленне
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
(афармленне)
}}
'''Баэму́нд Тарэ́нцкі''' ({{Дата нараджэння|||1054}}—{{Дата смерці|17|03|1111}}) — першы [[княства Таранта|князь Таранта]] з [[1088]] года, першы [[князь Антыёхіі]] з [[1098]] года, адзін з правадыроў [[Першы крыжовы паход|Першага Крыжовага паходу]]. Паводле паходжання [[Нарманы|нарман]], прадстаўнік роду [[Гатвіль|Атвіляў]]. Сын [[Роберт Гвіскар|Роберта Гвіскара]], [[герцаг Апуліі і Калабрыі|герцага Апуліі і Калабрыі]], стрыечны брат [[Ражэр II|Ражэра II]], першага караля [[Сіцылійскае каралеўства|Сіцылійскага каралеўства]].
 
== Біяграфія ==
 
Баэмунд прымаў актыўны ўдзел у ваенных кампаніях супраць [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]], арганізаваных яго бацькам Робертам Гвіскарам. Пазней, пасля смерці Роберта, ён уступіў у разлютаванае супрацьстаянне са сваім адзінакроўным братам [[Ражэр I Борса|Ражэрам]] і заваяваў частку яго ўладанняў, заснаваўшы княства Таранта і стаўшы яго першым кіраўніком. Аднак параўнальна невялікі ўдзел у Італіі не мог задаволіць славалюбства Баэмунда, у сувязі з чым ён далучыўся да Крыжовага паходу ў надзеі заснаваць на Усходзе ўласную дзяржаву.
Нягледзячы на тое, што Баэмунд прадпрымаў усе высілкі для ўмацавання сваёй улады на Усходзе, да канца яго кіравання Антыяхійскае княства знаходзілася ў стане, блізкім да гібелі. Эканоміка дзяржавы была падарвана, ваенная моц — зведзена на нішто пасля шэрагу буйных паражэнняў. Сучасныя гісторыкі ацэньваюць дзейнасць Баэмунда I дваяка — з аднаго боку, яны прызнаюць яго таленавітым стратэгам і нядрэнным палітыкам, з іншай жа — ускладаюць на яго адказнасць за асноўныя няўдачы крыжакоў і крытыкуюць за надмерныя амбіцыі, жорсткасць і сквапнасць.
 
== Продкі ==
 
{{Wikidata/Ancestors|compact=1}}
 
{{зноскі}}