Джаму і Кашмір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 53:
Канстытуцыя Індыі надзяляе Джаму і Кашмір спецыяльным аўтаномным статусам (у парадку часовага прымянення арт. 370). Гэта адзіны штат Індыі, які мае ўласны флаг.
 
== Гісторыя ==
Гэта вобласць на паўночным захадзе паўвострава Індастан, колішняе княства ў Гімалаях. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе [[Індыя]] і [[Пакістан]] абвясцілі сваю незалежнасць ад Брытанскай імперыі. Таксама прадугледжвалася, што ўладарам княстваў будзе дадзена права выбару паміж гэтымі краінамі, або — у асаблівых выпадках — магчымасць пакінуць сваю дзяржаву незалежнай. Махараджа Кашміра Хары Сінгх хацеў захаваць незалежнасць, аднак у 1947 годзе на тэрыторыі княства, большасць жыхароў якога складалі мусульмане, пачалося паўстанне, у яго ўмяшаліся атрады пуштунаў, якія ўварваліся з тэрыторыі Пакістана. У гэтых умовах махараджа звярнуўся да ўрада Індыі з просьбай аб дапамозе і выказаў гатоўнасць далучыцца да Індыйскага Саюза.
 
Такім чынам, у 1947 годзе пачалася першая індыйска-пакістанская вайна, якая завяршылася ў 1949 з дапамогаю міратворцаў ААН. Кашмір быў падзелены: палова тэрыторый як штаты Джаму і Кашмір увайшла ў Індыю, невялікае ўтварэнне [[Азад Кашмір]] лічыцца «асацыяванай дзяржавай Пакістана», а поўнач — пакістанскім рэгіёнам Гілгіт-Балтыстан. На фоне супрацьстаяння частку тэрыторыі паступова заняў [[Кітай]] — пад яго кіраваннем з 1950-х гадоў знаходзіцца ўсходняя частка Кашміра пад назвай Аксайчын.
 
З таго часу хваляванні ў гэтай вобласці не спыняюцца. Тут пастаянна праходзяць пратэсты мясцовага насельніцтва, памежныя сутыкненні паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама тэракты, якія праводзяць мусульманскія групоўкі. За гэты перыяд адбылося тры індыйска-пакістанскія вайны. Другая — у 1965 годзе, трэцяя — у 1971.
 
Улетку 1972 года ў горадзе Сімла тагачасныя кіраўнікі Індыі і Пакістана падпісалі мірнае пагадненне, згодна з якім межы вярталіся да даваенных. У канцы 1980-х у Кашміры рэзка актывізавалася дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, якія патрабуюць «свабоды акупаванага Індыяй Кашміра». Чатырнаццаць гадоў, з 1987 па 2001, практычна ні дня не прайшло без нападу баевікоў або без абстрэлу пагранзастаў таго ці іншага боку. Пік супрацьстаяння прыйшоўся на 1999 год, калі паміж краінамі адбыўся чарговы ўзброены канфлікт, які атрымаў назву «каргільская вайна».
 
У 1990-м у Джаму і Кашміры было ўведзена прамое прэзідэнцкае кіраванне, сюды перадыслакавалі індыйскія войскі колькасцю да 20 дывізій. З 1995 года ўрад Індыі пачаў аддаваць значна больш увагі штату, у прыватнасці яго эканамічнаму развіццю. У сувязі з гэтым мусульманскае насельніцтва рэгіёна паступова спыніла правядзенне пратэстаў і здзяйсненне тэрактаў, да падрыўной дзейнасці больш актыўна далучыліся баевікі з [[Афганістан]]а. З 1950-х гадоў ААН заклікае правесці ў Кашміры рэферэндум, каб улічваць меркаванне мясцовых жыхароў у прыняцці палітычных рашэнняў. Нью-Дэлі першапачаткова падтрымліваў гэтую ідэю, але потым вырашыў, што такі крок не патрэбны.
 
З 2015 года баевікі ў Кашміры перайшлі да тактыкі маштабных тэрарыстычных актаў, якія смяротнікі з «Джаіш-е-Мухамад» ажыццяўляюць супраць індыйскіх сіл бяспекі. Гэта арганізацыя прызнана тэрарыстычнай не толькі ў Індыі, Вялікабрытаніі і ЗША, але і ў самім Пакістане. Усплёск тэрору выклікала забойства вядомага баевіка-сепаратыста Бурхана Вані, якога забіў індыйскі спецназ падчас спецаперацыі 8 ліпеня 2016 года. Так, 10 ліпеня 11 чалавек загінулі ў перастрэлцы з паліцыяй і яшчэ не менш за паўсотні атрымалі раненні. Усяго падчас сутычак з сіламі правапарадку і нападаў тэрарыстаў, якія сталі помстай баевікоў за смерць Бурхана Вані, толькі з чэрвеня па верасень 2016 загінула 80 чалавек.
 
== Геаграфія ==