Любамір Гузар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
| Commons = Lubomyr Husar
}}
'''Любамір Гузар''' ({{ДН|26|2|1933}}, {{МН|Львоў||}} — {{ДС|31|5|2017}}, {{МС|Кіеў||}}, [[Украіна]]) — украінскі рэлігійны дзеяч, патрыярх-прадстаяцель [[Украінская Грэка-Каталіцкая Царква|Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы]] ў 2001-2011 гг. Святар з 1958 г., епіскап з 1977 г., кардынал з 2001 г. Вярхоўны архіепіскап Львоўскі з 2001 г., Кіева-Галіцкі з 2005 г., архіепіскап-эмерыт з 2011 г. Прадстаўнік вядомага украінскага роду Гузараў.
 
У 1944 г. выехаў у [[Аўстрыя|Аўстрыю]], у 1949 г. - у [[ЗША]]. Выпускнік Каталіцкага універсітэта Амерыкі, Вялікай духоўнай семінарыі Святога Язафата ў Рыме, Фордгамскага ўніверсітэта. Доктар багаслоўя (1972 г.). У 1972 г. прыняў манаства. Быў паплечнікам [[Іосіф Сляпы|Іосіфа Сляпога]]. Старшыня Львоўскай архіепархіі ў Рыме (1984-1991 гг.). У 1993 г. вярнуўся ў незалежную Украіну, стаў яе грамадзянінам (2002 г.), прызначаны кіраўніком грэка-каталіцкага Кіева-Вышгарадскага экзархата (з 1996 г.). У 2005 г. вярнуў рэзідэнцыю кіраўнікоў грэка-каталіцкай царквы ў Кіеў пасля 450-гадовага перапынку. Ініцыяваў будаўніцтва Патрыяршага сабору Уваскрасення Хрыстовага на [[Левабярэжная (станцыя метро)|Левым берагу ў Кіеве]]. У 2011 г. выйшаў у адстаўку, перадаўшы свае паўнамоцтвы [[Святаслаў Шаўчук|Святаславу Шаўчуку]]. Быў адным з маральных аўтарытэтаў украінцаў у 1990-2010-я гг. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіеўскім патрыяршым саборы УГКЦ. Ганаровы грамадзянін [[Цярнопаль|Цярнопаля]] і [[Львоў|Львова]].