Неаліт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства Tutejšy žychar (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства [[User:ХомоБот|Хомо...
Радок 8:
На [[Тэрыторыя|тэрыторыі]] [[Беларусь|Беларусі]] неаліт пачаўся ў канцы V [[Тысячагоддзе|тысячагоддзя]] да н. э. і працягваўся да [[3 тысячагоддзе да н.э.|III тысячагоддзя да н. э.]]
 
Адбыліся значныя змяненні ў жыцці людзей — т. з. неалітычная рэвалюцыя: распаўсюдзілася [[ганчарства]], людзі пачалі выкарыстоўваць [[кола]], павозку, займацца [[ткацтва]]м (з выкарыстаннем вертыкальнага [[ткацкі станок|ткацкага станка]]). Да ранейшых спосабаў апрацоўкі камня дадалося [[Шліфаванне|шліхтаванне]] і паліраванне. Для свідравання каменных прыладаў выкарыстоўвалі прыстасаванне — свідравальны станок. Вытворчасць крэмневых прыладаў павялічылася настолькі, што [[Крэмень|крэмня]] на паверхні зямлі ўжо не хапаластавала, таму пачалася распрацоўка крэмнездабыўных [[шахта]]ў.
[[Выява:Пасудзіна гліняная. Неаліт.jpg|thumb|[[Посуд|Пасудзіна]] [[Гліна|гліняная]]. <small>Кан. ІІІ — пач. [[2 тысячагоддзе да н.э.|ІІ тыс. да н. э.]] Паселішча Асавец-ІІ. Раскопкі М. М. Чарняўскага. [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|НГМ РБ]].</small>]]
[[Насельніцтва]] поўнасцю перайшло да аселага ладу жыцця. Асноўнымі тыпамі жылішчаў былі паўзямлянкі і наземныя пабудовы. Прысвойваючая [[гаспадарка]] дасягнула свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі — [[земляробства]] (з выкарыстаннем каменнай [[Матыка|матыкі]]) і [[Жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]].