Халодная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
др вікіфікацыя
Радок 4:
'''Халодная вайна''' — тэрмін, што азначае геапалітычнае, дыпламатычнае і эканамічнае супрацьстаянне паміж [[СССР]] і яго сатэлітамі з аднаго боку і [[ЗША]] з іх прыхільнікамі пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Яно пачалося прыблізна ў [[1945]]—[[1948]] гадах пасля капітуляцыі [[нацысцкая Германія|нацыскай Германіі]] і [[Японская імперыя|Японскай імперыі]], працягвалася на працягу наступных сарака гадоў і ў рэшце рэшт скончылася распадам Усходняга блоку ў [[1989]] і самога [[СССР|Савецкага Саюза]] ў [[1991]]. У [[1949]] годзе была створана арганізацыя [[НАТА]], як ваенны альянс па стрымліванні [[камунізм]]у ў якасці асноўнай стратэгіі ў рамках [[дактрына Трумэна|дактрыны Трумэна]], у той час як савецкі блок сфарміраваўся дзякуючы [[Варшаўскі дагавор|Варшаўскага дагавора]] ў [[1955]] годзе. Некаторыя краіны свету вырашылі падрымаць адзін з блокаў, у той час як іншыя аддалі перавагу застацца нейтральнымі.
 
Халодная вайна была названая так, бо ў часе ейнага ходу не назіраліся прамыя ваенныя дзеянні, паколькі абодва бакі валодалі [[ядзерная зброя|ядзернай зброяй]], бо іхняе выкарыстанне амаль цалкам гарантуе ўзаемнае знішчэнне. Цыклі адноснага спакою суправаджаліся высокай напружанасцю, якая магла б прывесці да вайны. Найбольш напружанымі падзеямі гэтага супрацьстаяння сталі [[блакада Берліна]] ([[1948]]—[[1949]]), [[вайна ў Карэі]] ([[1950]]—[[1953]]), [[Берлінскі крызіс 1961 года]], [[вайна ў В'етнаме]] ([[1959]]—[[1975]]), [[кубінскі ракетны крызіс]] ([[1962]]), савецкая [[Афганская вайна ў Афганістане, (1979—1989)|вайна ў Афганістане]] ([[1979]]—[[1989]]), а таксама ваеннае вучэнне НАТА [[Able Archer 83]], якое праходзіла ў лістападзе [[1983]] года. Канфлікт выяўляўся праз ваенныя кааліцыі, стратэгічнае разгортванне звычайных сіл, шырокую дапамогу дзяржавам, [[шпіянаж]], [[прапаганда|прапаганду]], звычайныя і ядзерныя ўзбраенні, заклікі да нейтральных краін, суперніцтва падчас спартыўных мерапрыемстваў і тэхналагічных спаборніцтваў, як то [[касмічная гонка]]. Для таго каб зменшыць рызыку патэнцыйнай [[ядзерная вайна|ядзернай вайны]], абодва бакі праводзілі палітыку [[разрадка палітычнай напружанасці|разрадкі палітычнай напружанасці]] ў [[1970-я]] гады.
[[Выява:Reagan and Gorbachev hold discussions.jpg|thumb|220px|справа|[[Рональд Рэйган]] і [[Міхаіл Гарбачоў]] на сустрэчы ў [[Жэнева|Жэневе]] ([[1985]])]]
У [[1980-я]] гады ЗША павялічыла дыпламатычны, ваенны і эканамічны ціск на Савецкі Саюз, у той час, як савецкая эканоміка ўжо пакутвала ад [[стагнацыя|стагнацыі]]. У канцы [[1980-я|1980-х]] гадоў савецкі прэзідэнт [[Міхаіл Гарбачоў]] увёў ліберальныя рэформы [[перабудова|перабудовы]] і ўвядзення галоснасці. Гэта спрыяла руху мірных рэвалюцыі ў дзяржавах-сатэлітах Савецкага Саюза, у той час як сам Савецкі Саюз быў скасаваны ў [[1991]] годзе, у выніку чаго Злучаныя Штаты сталі дамінуючай ваеннай дзяржавай свету. Халодная вайна і ейныя падзеі не пакінулі значную спадчыну, аднак яны знайшлі адбітак у папулярнай культуры, асабліва ў сродках масавай інфармацыі ў тэмах пра шпіянаж і пагрозу ядзернай вайны.