Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 97:
 
=== Карысныя выкапні ===
Кітай — адна з найбольш багатых карыснымі выкапнямі краіна. Тут здабываюць каменны вугаль, нафту, магніевыя і жалезныя руды, медзь, графіт, волава, сурму, ртуць, малібдэн, марганец, свінец, цынк, золата і інш. Асноўнай крыніцай энергіі ў Кітаі з'яўляецца вугаль, па запасах якога Кітай саступае толькі ЗША і Расіі. Вугальныя радовішчы ў асноўным размешчаны ў Паўночным і Паўночна-Усходнім Кітаі. Большая частка пакладаў прадстаўлена каменным вуглём. Радовішчы нафты выяўленыя ў Паўночна-Усходнім Кітаі, прыбярэжных тэрыторыях і шэльфе Жоўтага мора, а таксама ў некаторых ўнутраных раёнах — Джунгарскай катлавіне, Сычуані. Таксама ў краіне вельмі вялікія залежы сланцаў, з якіх можна здабываць сланцавы газ<ref>[http://www.cprm.gov.br/33IGC/1343402.html Unconventional gas systems in China]</ref>. Да 2020 года ў планах выйсці на ўзровень здабычы ў дыяпазоне ад 60 млрд да 100 млрд кубаметраў сланцавага газу штогод<ref>[http://www.kommersant.ru/doc/1896136 Газовые амбиции Китая], Коммерсантъ, 19 марта 2012 г.</ref>.
 
=== Клімат ===
Радок 224:
Рэформы адразу ж далі плён, і з ранніх 1980-х па сённяшні дзень кітайскі ВУП расце ў сярэднім на 6 % штогод (а ў 2000-2010 — на 10,5%!), што можна разглядаць як найхутчэйшыя ў свеце тэмпы. Штогадовы прырост кітайскага ВУП у 2010-х перавышае супольны прырост усёй [[Вялікая сямёрка|Вялікай сямёркі]]. Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у [[2018]] 12 трлн долараў па намінале (2-е месца ў свеце, пасля [[ЗША]]) і амаль 27 трлн долараў па парытэце пакупніцкай здольнасці (1-е месца ў свеце). Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі, адносна нізкаму кошту і высокай кваліфікацыі працоўнай сілы пры высокай прадукцыйнасці, КНР з'яўляецца сёння адной з самых інвестыцыйна прывабных краін свету і найбуйнейшым вытворцам прамысловай прадукцыі. Ніхто ў свеце не выпускае больш электраэнергіі, аўтамабіляў, электронікі, сталі, тканін і адзення, прадуктаў харчавання. Кітай актыўна ўключыўся у міжнародны гандль і цяпер з'яўляецца адным з яго лідараў. Знаходзячыся ў восьмым дзясятку краін па ВУП на душу насельніцтва (каля 20 000 ў 2019), Кітай, паводле класіфікацыі Сусветнага банку, адносіцца да дзяржаў з сярэднім прыбыткам. Пры гэтым для краіны характэрныя эканамічныя кантрасты: гарады і прыбярэжныя раёны значна больш заможныя ў параўнанні з сельскімі і ўнутранымі раёнамі.
 
70 % энергетычнага балансу краіны прыходзіцца на каменны вугаль. На Кітай прыходзіцца палова сусветнай здабычы і спажывання гэтага не самага экалагічнага паліва. У 2013 годзе, абышоўшы ЗША, Кітай стаў найбуйнейшым імпарцёрам нафты ў свеце. Да 2020 года ў планах выйсці на ўзровень здабычы ў дыяпазоне ад 60 млрд да 100 млрд кубаметраў сланцавага газу штогод<ref>[http://www.kommersant.ru/doc/1896136 Газовые амбиции Китая], Коммерсантъ, 19 марта 2012 г.</ref>.
 
== Культура ==