Розніца паміж версіямі «Жухавіцкі сельсавет»

др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
 
др
 
'''Жу́хавіцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Карэліцкі раён|Карэліцкага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Вялікія Жухавічы]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Мірскі раён|Мірскага раёна]] [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. 17 лістапада 1948 года сельсавет разбуйнены на два сельсаветы: Жухавіцкі (вёскі [[Бурдзевічы]], [[Вялікія Жухавічы]], [[Малыя Жухавічы]], [[Юравічы (Карэліцкі раён)|Юравічы]], пасёлак [[Гусакі (Карэліцкі раён)|Гусакі]], хутар [[Юравічы (КарэлицкиКарэліцкі раён, хутар)|Юравічы]]) і [[Мядзвядскі сельсавет|Мядзвядскі]] (вёскі [[Вялікая Мядзвядка]], [[Малая Мядзвядка]], [[Хлюпічы]], пасёлкі [[Берасцянка (Карэліцкі раён)|Берасцянка]], [[Дунчыцы]], [[Самотны]], [[Светлікі]] і [[Хамічы (Карэліцкі раён)|Хамічы]])<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 ноября 1948 г. О разукрупнении Жуховичского сельсовета, Мирского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мядзвядскага сельсавета<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе [[Навагрудскі раён|Навагрудскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 23 ліпеня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Ушанскі сельсавет (Карэліцкі раён)|Ушанскага сельсавета]].
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2177 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 94,5 % — [[беларусы]], 3,3 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.