Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 253:
 
[[File:Guilin-River-and-20-Yuan-Note.jpg|thumb|left|Банкнота ў 20 юаняў на тле адлюстраванага на ёй пейзажа. Рака Гуйцзян]]
Рэформы адразу ж далі плён, і з ранніх 1980-х па сённяшні дзень кітайскі ВУП расце ў сярэднім на 6 % штогод (а ў 2000-2010 — на 10,5%!), што можна разглядаць як найхутчэйшыя ў свеце тэмпы. Штогадовы прырост кітайскага ВУП у 2010-х перавышае супольны прырост усёй [[Вялікая сямёрка|Вялікай сямёркі]]. Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у [[2018]] 12 трлн долараў па намінале (2-е месца ў свеце, пасля [[ЗША]]) і амаль 27 трлн долараў па парытэце пакупніцкай здольнасці (1-е месца ў свеце). У Кітаі па стане на 2018 пражывае 336 даляравых мільярдэраў і 3,5 мільёнаў мільянераў. Эканамічныя рэформы выцягнулі з галечы неверагодную народную масу: з 1990 па 2013 колькасць кітайцаў за рысай беднасці скарацілася з 765 да 25 мільёнаў.
 
Кітай — індустрыяльная краіна з магутнай эканомікай. Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі, адносна нізкаму кошту і высокай кваліфікацыі працоўнай сілы пры высокай прадукцыйнасці, КНР з'яўляецца сёння адной з самых інвестыцыйна прывабных краін свету і найбуйнейшым вытворцам прамысловай прадукцыі. Сённяшні Кітай з’яўляецца "Сусветнай фабрыкай". Кітай актыўна ўключыўся у міжнародны гандль і цяпер з'яўляецца адным з яго лідараў. Найбольш значныя сектары кітайскай эканомікі — гэта здабыўная прамысловасць, машынабудаванне (у т.л. аўтамабіле- і электроніка), чорная металургія, энергетыка (у т.л. зялёная), тэкстыльная і швейная прамысловасць, рознічны гандаль, банкаўскі сектар, тэлекамунікацыі, турызм, інтернет-гандаль. У 2018 Кітаю належалі 9 з 20 найбуйнейшы' інтэрнет-кампаній свету. У 2019 кітайскі рознічны гандаль па сваім аб'ёме пераўзыйдзе амерыканскі. Ніхто ў свеце не выпускае больш электраэнергіі, аўтамабіляў (у тым ліку, электрамабіляў), электронікі, сталі, тканін і адзення, прадуктаў харчавання. Знаходзячыся ў восьмым дзясятку краін па ВУП на душу насельніцтва (каля 20 000 ў 2019), Кітай, паводле класіфікацыі Сусветнага банку, адносіцца да дзяржаў з сярэднім прыбыткам. Пры гэтым для краіны характэрныя эканамічныя кантрасты: гарады і прыбярэжныя раёны значна больш заможныя ў параўнанні з сельскімі і ўнутранымі раёнамі.