Аляксей Нічыпаравіч Карпюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
| Вікітэка =
}}
'''Аляксей Карпюк''' ({{ДН|14|4|1920}}, [[Вёска Страшава|в. Страшава]] каля Гарадка, цяпер [[Беластоцкае ваяводства]], [[Польшча]] — {{ДС|14|7|1992}}, {{Месца смерці|Гродна}}) — беларускі [[пісьменнік]], [[грамадскі дзеяч]]. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна «Віртуці Мілітары». Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».<ref name="Гардз">Гардзіцкі…</ref> лідар вольнадумнай інтэлігенцыі ў Гродне ў 1960-1980-х, падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысідэнтамі ў СССР<ref name="Дэмакр">Дэмакратычная…</ref>.
 
Iмя А.Н. Карпюка носiць адна з вулiц горада [[Горад Гродна|Гродна]].
{{змест злева}}
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і<ref name="Гардз"/>, бацька быў сябрам [[КПЗБ]]<ref name="Дэмакр"/>. У 1934 годзе скончыў сямігодку<ref name="Дэмакр"/> і ў 1938—1939 гадах вучыўся ў польскай гімназіі ў Вільні, пасля яе закрыцця, у 1939—1941 — у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з [[У. Калеснік]]ам<ref name="Дэмакр"/>). У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (кан. 1942) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф<ref name="Гардз"/><ref name="Дэмакр"/>, што адаб'ецца на яго далейшай біяграфіі<ref name="Дэмакр"/>. Увосень 1943 уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя К. Каліноўскага на Гародзеншчыне. У 1944—1945 служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы<ref name="Дэмакр"/>. У 1947 уступіў у [[КПСС]]<ref name="Дэмакр"/>. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага [[раённы аддзел народнай адукацыі|РАНА]] (1949—1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951—1953). У друку дэбютаваў у 1953 аповесцю «У адным інстытуце»<ref name="Гардз"/>. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1953. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953—1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955—1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 — загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 — сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 — упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977—1981 — дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музеяў Беларусі ў савецкія часы<ref name="Дэмакр"/>). З 1978 — зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР<ref name="Гардз"/>, у 2-ой пал. 1980-х актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Гродна: адзін з актывістаў [[Беларускі народны фронт «Адраджэнне»|БНФ]], адзін з заснавальнікаў [[Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»|ЗБС «Бацькаўшчыны»]], меў цесныя кантакты з клубам [[Паходня, таварыства|«Паходня»]]<ref name="Дэмакр"/>.
 
А. Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў 1-й пал. 19 ст. — тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць «Данута», раман-быль «Вершалінскі рай» і інш.). Вакол А. Карпюка ў Гродне ў 1960-1970-х узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, [[Браніслаў Ржэўскі]]. А. Карпюк падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысідэнтамі ў СССР<ref name="Дэмакр">Дэмакратычная…</ref>. Сам А. Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п'есу «Свеча на ветру» і апавяданні «Правая кисть» і «Как жаль!»; кантактаваў з сям'ёй Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А. Карпюка пачалі праслухоўваць, у яго кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра мяркуемы вобыск — тады Карпюк знішчыў лісты А.Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Я. С. Гінзбург «Крутой маршрут» і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «''нелегальную прадукцыю… ўначы склалі і ўтапілі, … але нешта і захавалася''».<ref name="Дэмакр"/>
 
[[20 чэрвеня]] [[1969]] старшыня [[КДБ СССР]] Ю. Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «''Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях белорусских писателей — члена КПСС Карпюка и Быкова… Карпюк нелегально распространяет среди своих знакомых различные пасквили в виде книги Гинзбурга-Аксёнова „Крутой маршрут“ и другие. Отрицательно воздействует на молодёжь… Комитетом госбезопасности Белоруссии с санкции ЦК компартии республики готовятся мероприятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц''». 21 красавіка 1972 А. Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачванні ў нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае — лагерныя дакументы (цяпер на месцы гэтага лагера, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музей) былі сфальсіфікаваны афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970—1972 не мог нідзе ўладкавацца на працу. А.Карпюк прабіваўся да П.Машэрава, і той дапамог яму — у красавіку 1973 А. Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіранні за А. Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «''не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк… ён не саромеўся казаць праўду''», «''не было ни одного собрания в Союзе писателей, на котором не выступил бы Карпюк и не „врезал“ бы по первое число какому-нибудь освиневшему главначпупсу — партийному или литературному''». Сын А.Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро.<ref name="Дэмакр"/>
Радок 47 ⟶ 44:
 
== Творы ==
Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). ВыйшліУ 1991 г. напісаў аповесць «Белая дама», дзе ўзнавіў падзеі беларускай гісторыі часоў ВКЛ. Выбраныя творы ў 2 тамах выйшлі у 1980 і 1990—1991 гг.<ref name="Гардз"/>, а Выйшлітаксама Выбраныя творы ў «Беларускім кнігазборы» у ([[2007]]) ў серыі «Беларускі кнігазбор»<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008] — Эл.рэсурс nn.by<br />''Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядута. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)'' У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з'ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды-Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова і інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава.</ref>.
 
== Ушанаванне памяці ==
* Iмя А.Н. Карпюка носiць адна з вулiц горада [[Горад Гродна|Гродна]].
* Мемарыяльная дошка усталявана на будынку № 49 па вуліцы Элізы Ажэшкі ў Гродна <ref>[https://www.svaboda.org/a/29882105.html У Горадні адкрылі памятную дошку пісьменьніку Аляксею Карпюку] // Радыё Свабода, 15 красавіка 2019</ref>
 
== Дакументы<small><ref name="Дэмакр"/></small> ==
Радок 65 ⟶ 66:
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭГБ|4}}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Карпюк Аляксей}}
* Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1
Радок 73 ⟶ 75:
{{wikiquote|Аляксей Карпюк|Аляксея Карпюка}}
* ''Карпюк А.'' [http://harodnia.com/b16.php З гісторыі гродзенскага маста, 1392—1944] (: эсэ) // «Беларусь», 1983, № 2, с. 22-25. — Эл. рэсурс harodnia.com
* [https://gdb.rferl.org/051DCE12-0525-482B-BA9A-E281891D69E9_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.jpg Памятная шыльда на доме № 49 па вуліцы Элізы Ажэшкі ў Горадн]
 
{{Бібліяінфармацыя}}