Асташын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 75:
У XIX — пачатку XX ст. Асташын — вёска і два маёнткі ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. У 1858 г. 37 двароў, 283 жыхары. 35 двароў з 269 жыхарамі належалі графу В. Грабоўскаму, 2 двары з 14 жыхарамі К. Галубіцкаму. У 1897 г. Асташын — вёска, 111 двароў, 665 жыхароў, два хлебазапасныя магазіны, карчма, маёнтак Булгакаў і маёнак Грабоўскіх (Асташын «мураваны»). У 1800 г. ў вёсцы адкрыта школа пісьменнасці, рухомая. У 90-я гады школа стала царкоўна-прыходскай. У 1902 г. ў ей на вучаліся 86 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. У 1907 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім займаўся 61 вучань. У час першай сусветнай вайны вёска і панскія двары амаль поўнасцю знішчаны.
 
З сакавіка 1918 г. уваходзіць у склад абвешчанай [[БНР]]. У 1921—1939 гг. Асташын у Цырынскай гміне Навагрудскага павета і ваяводства Польшчы. У верасні 1921 г. 25 двароў, 222 жыхары. У 1927 г. у маёнтку працавала сыраварня. У канцы 20-х гадоў у асадніцкай калоніі, што была створана на частцы зямель маёнтка. З 12.10.1940 г. цэнтр [[Асташынскі сельсавет (Карэліцкі раён)|Асташынскага сельсавета]] [[Валеўскі раён|Валеўскага]], з 25.11.1940 г. Карэліцкага раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай]], з 8.1. 1954 г. — [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. З 16.7.1954 г. у [[Кайшоўскі сельсавет|Кайшоўскім]], з 3.9.1958 г. у [[Лукскі сельсавет|Луцкім]] сельсавеце. У вёсцы мелася пачатковая школа. У 1940 г. створаны калгас «Бальшавік». У ім аб'ядналіся 126 гаспадарак. 14.8.1948 г. ён быў адноўлены. У наступныя гады ўваходзіла ў розныя гаспадаркі: калгасы імя Сталіна, затым «Сцяг Леніна», цяпер у калгасе «Лукі». Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска акушэрскі пункт, магазін. Помнік землякам, ураджэнцам вёсак Асташын, Баяры і Любанічы, якія загінулі ў 2-ю сусветную вайну.
На 1.1.2000 г. 101 двор, 197 жыхароў, веска ў сельсавеце і калгасе «Лукі».