Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 265:
70 % энергетычнага балансу краіны прыходзіцца на каменны вугаль. На Кітай прыходзіцца палова сусветнай здабычы і спажывання гэтага не самага экалагічнага паліва. У 2013 годзе, абышоўшы ЗША, Кітай стаў найбуйнейшым імпарцёрам нафты ў свеце. Да 2020 года ў планах выйсці на ўзровень здабычы ў дыяпазоне ад 60 млрд да 100 млрд кубаметраў сланцавага газу штогод<ref>[http://www.kommersant.ru/doc/1896136 Газовые амбиции Китая], Коммерсантъ, 19 марта 2012 г.</ref>. На рацэ Янцзы створаны каскад з наймагутнейшых ГЭС у свеце, будаўніцтва працягваецца. У 2018 Кітай меў 174 ГВт магутнасцяў сонечнай энергетыкі (40 % сусветнай) і найбуйнейшы ў свеце ветрапарк.
 
У 2017 ў Кітаі было выраблена 29 млн аўтамабіляў, што склала 30 % ад сусветнай вытворчасці. У 2018 Кітай выпусціў палову ўсіх новых электрамабіляў у свеце (BEV and PHEV). Кітайскія кампаніі — Huawei (найбуйнейшая кампанія ў галіне электронікі пасля Apple), Xiaomi, Oppo, Vivo, OnePlus — кантралююць 40 % сустветнага рынку смартфонаў. Кітай плануе давесці вытворчасць айчынных прамысловых робатаў да 100 000 у 2020 годзе.
 
У 2017 у сферы турызму было створана 11 % кітайскага ВУП (намінал) — 1,35 трлн даляраў. У сектары прама і ўскосна занята 28 млн чалавек. Найбольшае значэнне мае ўнутраны турызм (5 млрд паездак), у знешнім Кітай уваходзіць у сусветныя лідары.