Розніца паміж версіямі "Райцаўскі сельсавет"

др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
 
др
'''Ра́йцаўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Карэліцкі раён|Карэліцкага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Райца]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Валеўкаўскі раён|Валеўкаўскага раёна]] (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска Райцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Міратыцкі сельсавет|Міратыцкага сельсавета]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Малюшыцкі сельсавет|Малюшыцкага сельсавета]]. З 25 снежня 1962 года ў складзе [[Навагрудскі раён|Навагрудскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску Райца. 4 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Варанчанскі сельсавет|Варанчанскага сельсавет]] (13 населеных пунктаў: аграгарадок [[Варонча]], вёскі [[Белыя Лугі]], [[Горбатавічы]], [[Куневічы]], [[Літараўшчына]], [[Мінакі]], [[Падгайна]], [[Равіны (Варанчанскі сельсавет)|Равіны]], [[Раманы (Карэліцкі раён)|Раманы]], [[Саленікі (Карэліцкі раён)|Саленікі]], [[Трасейкі]], [[Труднава]], [[Цінявічы (Карэліцкі раён)|Цінявічы]])<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D917r0082826&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1121 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 96,5 % — [[беларусы]], 1,4 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 1,2 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.