Валожынскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
 
== Гісторыя ==
Валожынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — горад [[Валожын]]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 21 сельсавет: [[Адамоўскі сельсавет (Валожынскі раён)|Адамоўскі]], [[Брыльскі сельсавет|Брыльскі]], [[Бурмацкі сельсавет|Бурмацкі]], [[Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён)|Вішнеўскі]], [[Войштавіцкі сельсавет|Войштавіцкі]], [[Гародзькаўскі сельсавет|Гародзькаўскі]], [[Даўбенскі сельсавет|Даўбенскі]], [[Дорскі сельсавет|Дорскі]], [[Забрэжскі сельсавет|Забрэжскі]], [[Ігнатаўскі сельсавет|Ігнатаўскі]], [[Ластаянцаўскі сельсавет|Ластаянцаўскі]], [[Лоскаўскі сельсавет|Лоскаўскі]], [[Ляшчоўскі сельсавет|Ляшчоўскі]], [[Мінцаўскі сельсавет|Мінцаўскі]], [[Пяршайскі сельсавет|Пяршайскі]], [[Румскі сельсавет|Румскі]], [[Сакаўшчынскі сельсавет|Сакаўшчынскі]], [[Стайкаўскі сельсавет (Валожынскі раён)|Стайкаўскі]], [[Сугваздаўскі сельсавет|Сугваздаўскі]], [[Узбалацкі сельсавет|Узбалацкі]], [[Філіпіняцкі сельсавет|Філіпіняцкі]]. З 20 верасня [[1944]] года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. 16 ліпеня 1954 года ўтвораны [[Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён)|Багданаўскі сельсавет]], скасаваны Адамоўскі, Бурмацкі, Войштавіцкі, Ігнатаўскі, Лоскаўскі, Ляшчоўскі, Мінцаўскі, Філіпіняцкі сельсаветы, Румскі сельсавет перайменаваны ў [[Белакорацкі сельсавет|Белакорацкі]]. 26 ліпеня 1957 года скасаваны Ластаянцаўскі сельсавет. 12 чэрвеня 1968 года Стайкаўскі сельсавет перайменаваны ў [[Мінцінскі сельсавет|Мінцінскі]]. З 20 студзеня [[1960]] года ў складзе Мінскай вобласці, да раёна далучаны [[Гіравіцкі сельсавет|Гіравіцкі]], [[Пятроўшчынскі сельсавет (Валожынскі раён)|Пятроўшчынскі]], [[Ракаўскі сельсавет|Ракаўскі]] і [[Яршэвіцкі сельсавет|Яршэвіцкі]] сельсаветы [[Радашковіцкі раён|Радашковіцкага раёна]], Багданаўскі сельсавет перададзены ў склад [[Іўеўскі раён|Іўеўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. 26 жніўня 1961 года скасаваны Гірэвіцкі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны [[Зарачанскі сельсавет (Валожынскі раён)|Зарачанскі]], [[Пральніцкі сельсавет|Пральніцкі]] сельсаветы і 24 населеныя пункты [[Волменскі сельсавет|Волменскага сельсавета]] скасаванага [[Івянецкі раён|Івянецкага раёна]] і гарадскі пасёлак [[Івянец]]. 5 мая 1962 года Мінцінскі сельсавет перайменаваны ў [[Валожынскі сельсавет (Валожынскі раён)|Валожынскі]], Пральніцкі — у [[Падневіцкі сельсавет|Падневіцкі]], Брыльскі сельсавет скасаваны. 25 снежня [[1962]] года Валожынскі раён ліквідаваны, тэрыторыя далучана да [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага раёна]], за выключэннем гарадскога пасёлка Івянец, Волменскага, Зарачанскага і Падневіцкага сельсаветаў, якія ўвайшлі ў склад [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскага раёна]]. 6 студзеня [[1965]] года раён адноўлены, уключаў Белакорацкі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Даўбенскі, Дорскі, Забрэжскі, Залескі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі сельсаветы Маладзечанскага раёна, гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы Стаўбцоўскага раёна, Багданаўскі сельсавет (за выключэннем 24 населеных пунктаў) Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 22 мая 1967 года ўтвораны [[Падбярэзскі сельсавет]]. 12 жніўня 1970 года Волменскі сельсавет перададзены [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскаму раёну]]. 16 жніўня 1973 года Даўбенскі сельсавет перайменаваны ў [[Бабровіцкі сельсавет|Бабровіцкі]], 1 кастрычніка 1973 года Зарачанскі — у [[Івянецкі сельсавет|Івянецкі]]. 29 ліпеня 1976 года скасаваны Белакорацкі сельсавет. 5 сакавіка 1983 года Забрэзскі сельсавет перайменаваны ў [[Забрэжскі сельсавет|Забрэжскі]]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Бабровіцкі, Забрэзскі, Падбярэзскі, Сугваздаўскі сельсаветы<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-307/2009-307(002-019).pdf&oldDocPage=3 Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области]</ref>. 28 мая 2013 года скасаваны Багданаўскі, Залескі, Пральніцкі, Сакаўшчынскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі сельсаветы<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]</ref>.
 
У [[2013]] годзе скасаваныя 6 сельсаветаў<ref name="сельсавет"> [http://www.rh.by/by/231/50/6953/ Валожынскі раён. Скасаваныя 6 сельсаветаў. Падрабязнасці] // [[Рэгіянальная газета]] </ref>. Цяпер у раёне налічваецца 7 сельсаветаў.
 
== Вядомыя асобы ==