Трайдзень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
У [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец [[ВКЛ]]. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для ўключэння ў склад сваёй дзяржавы балцкія землі, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць]], землі [[яцвягі|яцвягаў]], [[селы|селаў]] і [[земгалы|земгалаў]]<ref name="Трайдзен">Насевіч В. [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.</ref>. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[горад ГроднаПагародна|ГроднаГародна]]<ref>[https://nashaziamlia.org/2009/04/17/2092/ nashaziamlia.org]</ref> і [[Горад Слонім|Слоніма]].
 
Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам Валынскім]] і захоўвае мірныя дачыненні з [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]]. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы за разрабаванне Драгічына, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан пасылаў да Льва войска на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — [[Раман Бранскі|Раману Бранскаму]], [[Глеб Смаленскі|Глебу Смаленскаму]], князям [[Князі тураўскія|тураўскім]] і [[Князі пінскія|пінскім]]. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны пайшлі з [[ВКЛ]].