Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рамні): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 31:
|Заканчэнне будаўніцтва = 1896
|Рэліквіі =
|Сучасны стан = згарэў
|Сайт =
|Commons =
Радок 37:
{{Значэнні|Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла}}
'''Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла''' — помнік архітэктуры эклектыкі ў цэнтры вёскі [[вёска Рамні|Рамні]] [[Гарадоцкі раён|Гарадоцкага раёна]], [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], пабудаваны ў [[1896]] годзе з дрэва на мураваным фундаменце храма XVIII ст. з захаваннем яго планіроўкі.
 
Амаль цалкам згарэў 17 красавіка 2019 г. у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця: полымя перайшло спачатку на сухую расліннасць, а потым на будынак храма, знішчыўшы большую яго частку<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=229033 У Гарадоцкім раёне палілі смецце, а спалілі касцёл ХІХ стагоддзя]</ref>.
 
Занесены ў [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]] як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Радок 43 ⟶ 45:
[[Файл:Рамні. Касцёла Святых Пятра і Паўла (04).jpg|міні|злева|Інтэр'ер]]
Касцёл адносіцца да тыпу адназрубных культавых збудаванняў. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з захаду прымыкае бабінец, другі ярус якога з'яўляецца званіцай, з усходу — апсіда з 2 рызніцамі. Алтарная частка з рызніцамі складае адзіную плоскасць і стварае пры рознай вышыні аб'ёмаў і форме пакрыццяў ступеньчаты сілуэт. Крыжовы ў плане дах абмежаваны на тарцах франтонамі, увянчанымі шлемападобнымі галоўкамі. Магутны карніз па ўсім перыметры будынка падтрымлівае вялікую навісь даху. Тымпаны франтонаў прарэзаны круглымі люкарнамі, сцены цэнтральнай часткі — спаранымі паўцыркульнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. Будынак пакрыты бляхай, ашаляваны, высокая цокальная частка, аддзеленая гарызантальнай цягай, — вертыкальна, верхняя — гарызантальна. Цэнтральнае памяшканне ў інтэр'еры перакрыта крыжовым скляпеннем, астатнія маюць плоскія перакрыцці.
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==