Ставоцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Няма тлумачэння праўкі
'''Ставо́цкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Пінскі раён|Пінскага раёна]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Ставок (Пінскі раён)|Ставок]].
 
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна [[Пінская вобласць|Пінскай вобласці]] [[БССР]], з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з [[Лагішынскі сельсавет|Лагішынскага сельсавета]] [[Лагішынскі раён|Лагішынскага раёна]] перададзена вёска [[Іванісаўка]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>, якая ў 1980 годзе вернута ў склад [[Лагішынскі пассавет|Лагішынскага пассавета]]<ref>Рашэнні Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня і 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1512 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 91,4 % — беларусы<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.