Леанід Аляксеевіч Казыра: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі2|Казыра}} '''Леанід Аляксеевіч Казыра''' (нар. {{ДН|12|9|1949}}, Негрымава, Наваградскі ра...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{цёзкі2|Казыра}}
'''Леанід Аляксеевіч Казыра''' (нар. {{ДН|12|9|1949}}, [[Негрымава]], [[НаваградскіНавагрудскі раён]], [[Гродзенская вобласць]]) — беларускі [[перакладчык]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1966) працаваў слесарам-мантажнікам НаваградскагаНавагрудскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1972). Працаваў рэферэнтам-перакладчыкам з французскай і англійскай моў у навуковых установах Мінска і Масквы, служыў у Савецкай Арміі (1976—1977), быў перакладчыкам бюро «Загрантэхдапамога» пры Мінскім электратэхнічным заводзе (1977—1978). З красавіка 1978 года — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БСССР. Сябра СП СССР з 1986 года.
 
У друку выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытаннях мастацкага перакладу і літаратурных узаемасувязей з 1979 года. Аўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г.Адамовіч, У.Сакалоўскім, І.Чаротам, 1988). Перакладае з французскай, англійскай, польскай і рускай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі раманы [[Франсуа Марыяк|Ф.Марыяка]] «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), а таксама апавяданні і навелы А.Вюрмсэра, М.Друона, В.Кандрацьева, Б.Клавэля, А.Маруа, [[Франсуаза Саган|Ф.Саган]], М.Эмэ і інш.