Пётр Аляксеевіч Парашэнка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 95:
Пётр Парашэнка быў абраны на пасаду [[Прэзідэнт Украіны|Прэзідэнта Украіны]] ў сітуацыі фактычнай вайны, калі стаяла пагроза страты паўднёва-ўсходняй паловы тэрыторыі. У 2014 годзе Масква ў пакаранне за праеўрапейскі курс Украіны анексавала [[Крым]] і адарвала [[Данбас]]. Парашэнку ўдалося стабілізаваць сітуацыю. У яго актыве — стварэнне баяздольнай арміі, аднаўленне эканамічнага росту, здабыццё ўкраінскай царквой аўтакефаліі і ўвядзенне бязвізавага рэжыму з [[Еўрасаюз]]ам. Пасля 2015 года Украіна ўтрымлівала лінію фронту ў Данбасе, а многія кіраўнікі сепаратыстаў былі знішчаны кропкавымі тэрактамі, сярод іх і лідар [[Данецкая Народная Рэспубліка|«Данецкай народнай рэспублікі»]] Захарчанка. У той жа час казнакрадства ва Украіне працягвалася, а тэмпы эканамічнага росту былі невысокія. Украіна засталася дзяржавай з найніжэйшымі ў Еўропе заробкамі, гэта не шкодзіла прэзідэнту Парашэнку адпачываць на [[Мальдывы|Мальдывах]]. Нягледзячы на заслугі ў дзяржаўным будаўніцтве, у Пятра Парашэнкі сфарміраваўся значны антырэйтынг<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=227964 nn.by]</ref>.
 
Яго супернік на наступных [[Прэзідэнцкія выбары ва Украіне (2019)|прэзідэнцкіх выбарах]] 2019 года [[Уладзімір Зяленскі]] падчас дэбатаў паміж кандыдатамі на [[НСК «Алімпійскі»]] 19 красавіка, напаярэдадні другога турвтура адрасаваў Пятру Парашэнку словы: «''Я не ваш апанент, я ваш прысуд''»<ref>[https://nn.by/?c=ca&i=559 nn.by]</ref>.
 
== Навуковая дзейнасць ==