Ян Баршчэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
нп5
Радок 35:
У сярэдзіне [[1820-я|1820-х]] (хутчэй за ўсё [[1826]] або [[1827]]) пераехаў у [[Санкт-Пецярбург]], дзе выкладаў [[Грэчаская мова|грэчаскую]] і [[Лацінская мова|лацінскую]] мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру. Выконваючы даручэнні марскога ведамства, пабываў у [[Францыя|Францыі]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], падарожнічаў па [[Полацк|Полаччыне]] і [[Мсціслаў]]шчыне. У Пецярбургу пазнаёміўся з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]], у [[1839]] годзе — з [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тарасам Шаўчэнкам]]. Уласныя рамантычныя вершы Баршчэўскага чытачы ацэньвалі без асаблівага захаплення, аднак вядома, што Міцкевіч уласнаручна дапамог паправіць некаторыя з іх. Шаўчэнка таксама крытыкаваў вершы Баршчэўскага за недастатковую колькасць у іх народнага элемента, заклікаў беларускіх пісьменнікаў служыць [[Прыгоннае права|запрыгоненаму народу]] і развіваць маладую беларускую літаратуру ў дэмакратычным кірунку.
 
У 1840—1844 гадах Баршчэўскі разам з іншымі членамі літаратурнага гуртка, які складаўся галоўным чынам з выхадцаў з Беларусі<ref name="БСБ"/> займаўся выданнем штогадовага альманаха «Niezabudka» («Незабудка») (1840—1844)<ref name="БСБ"/> на польскай мове. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — пісьменнікамі Вінцэнтам Давідам, Станіславам-Аўгустам Ляховічам, журналістам і крытыкам [[Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі|Рамуальдам Падбярэзскім]], літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю. Барташэвічам, мастакамі [[Казімір Рудольфавіч Жукоўскі|Казімірам]] і {{нп3нп5|Рудольф Казіміравіч Жукоўскі|Рудольфам|ru|Жуковский, Рудольф Казимирович}} Жукоўскімі, фалькларыстам [[Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі|Ігнатам Храпавіцкім]], пісьменнікамі Л. Шцюрмерам, [[Вінцэнт Рэут|Вінцэнтам Рэутам]], [[Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі|Тадувушам Лада-Заблоцкім]], {{нп3нп5|Аляксандр Гроза|Аляксандрам Грозам|uk|Александр Кароль Гроза}}, Л. Грот-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага сучаснікі называлі [[Гаўдэнцый Шапялевіч|Гаўдэнцыя Шапялевіча]], знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з [[Вільнюс|віленскім]] «Дэмакратычным таварыствам» ([[1836]]—[[1838]]), прапагандавала (праз Ф. Лаўцэвіча) забароненыя вершы.
 
На старонках «Незабудкі» Баршчэўскі друкаваў галоўным чынам апавяданні ў вершах. Ад [[класіцызм]]у паступова перайшоў да [[рамантызм]]у. У [[1843]] годзе ў часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню былі надрукаваныя яго беларускія вершы — «''Дзеванька''», «''Гарэліца''», магчыма ім апрацаваная (аўтарства цалкам не даказана) народная песня «''Зязюля''».
 
У [[1844]]—[[1846]] гадах выдаў свой ​​галоўны твор — кнігу «[[Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях]]» (тамы 1—4, на польскай мове, гравюры {{нп3нп5|Рудольф Казіміравіч Жукоўскі|Р. Жукоўскага|ru|Жуковский, Рудольф Казимирович}}), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісах «Rocznik literacki» і «Athenæum». Матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменнік [[Аляксандр Здановіч]]. У часопісе «Рубон» у [[1847]] годзе выйшла другая частка аповесці «''Драўляны дзядок і мадам Інсекта''».
 
=== Апошнія гады жыцця ===
У [[1846]] годзе (або ў 1847 ці, магчыма, у 1848) па запрашэнні польскага пісьменніка {{нп3нп5|Генрых Жавускі|Генрыха Жавускага|be-x-old|Генрык Жавускі}} пераехаў у горад [[Чудніў|Чуднаў]] на [[Валынская губерня|Валыні]]. Пасяліўся ў доме графіні Ю. Жавускай, дзе таксама жыў вядомы мастак-графік [[Напалеон Орда]].
 
Баршчэўскі падтрымліваў блізкія сяброўскія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К. Пятроўскім і доктарам Г. Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археалагічныя аб’екты, падарожнічаў. У 1849 годзе ў [[Кіеў|Кіеве]] выдаў першую частку зборніка «''Проза і вершы''» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «''Жыццё сіраты''», аповесць «''Душа не ў сваім целе''». У канцы 1840-х гадоў захварэў на [[Туберкулёз лёгкіх|сухоты]] і пасля працяглай хваробы памёр на 62 годзе жыцця<ref name=":0" />. Пахаваны ў Чуднаве.