Розніца паміж версіямі "Ленін (Жыткавіцкі раён)"

(→‎Выбітныя асобы: дапаўненне)
 
У адпаведнасці з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім дагаворам]] паміж [[СССР]] і [[Польшча]]й [[1921]] года Ленін да [[17 верасня]] [[1939]] года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — [[Палескае ваяводства|Палескага ваяводства]]. У савецкі час з [[1940]] па [[1950]] год цэнтр [[Ленінскі раён, Пінская вобласць|Ленінскага раёна]] (з 1950 года да скасавання раёна ў 1960 годзе адміністрацыйным цэнтрам былі [[Мікашэвічы]]). Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мемарыял ахвярам [[Халакост]]а можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя іўдзейскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разбою, няма больш нідзе ў Беларусі. Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі з гарадскога пасёлка да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Ленінскі<ref>Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. Т. 2: (1944―1980 гг.). — 1987. — 281 с.</ref>.
 
<gallery widths=150 heights=150 caption="Мястэчка на старых здымках" class="center">
Lenin, Słuč. Ленін, Случ (07.1928).jpg|Агульны выгляд мястэчка, 1928 г.
Lenin, Sitnica. Ленін, Сітніца (1930-39).jpg|Царква, 1930-я гг.
Lenin. Ленін (1920-39).jpg|Касцёл, да 1939 г.
Lenin, Padlipja. Ленін, Падліп’я (1901-39).jpg|Вуліца Падліп’я ўвесну
</gallery><gallery widths=150 heights=150 class="center">
Lenin, Vialikaja. Ленін, Вялікая (1901-39).jpg|Вуліца Вялікая ўвесну
Staraja Leninskaja synagoga. Старая Ленінская сынагога (1901-39).jpg|Старая сінагога, 1906 г.
Novaja Leninskaja synagoga. Новая Ленінская сынагога (1906-39).jpg|Новая сінагога
Lenin, Słuč. Ленін, Случ (1901-39).jpg|Мост цераз раку Случ
</gallery>
 
=== Назва ===