Валянцін Іванавіч Ермаловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Да вайны закончыў 9 класаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]], [[Польшча|Польшчу]], [[Усходняя Прусія|Усходнюю Прусію]], [[Германія|Германію]]. Чатыры разы быў паранены. У 1946 г. закончыў 10 класаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут]] на акцёрскі факультэт. У 1950—1956 гг. акцёр [[Пінскі абласны драматычны тэатр|Пінскага]], потым [[Магілёўскі абласны драматычны тэатр|Магілёўскага]] абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства акцёра [[Магілёўскае культурна-асветнае вучылішча|Магілёўскага культурна-асветнага вучылішча]]. З 1978 г. рэжысёр Краснапольскага народнага тэатра Магілёўскай вобласці. Працаваў рэжысёрам многіх тэатральных калектываў.
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны двума [[Ордэн Айчыннай вайны|ордэнамі Айчыннай вайны]] II ступені, 9 медалямі, [[Грамата Вярхоўнага Савета БССР|Граматай Вярхоўнага Савета БССР]] (1978) і інш. Лаўрэат [[прэмія Ленінскага камсамола Беларусі|прэміі Ленінскага камсамола Беларусі]] (1986), лаўрэат Усесаюзных фестываляў самадзейнай мастацкай творчасці (1988; 1991) і інш.
 
== Сям’я ==
Браты Валянціна Ермаловіча: [[Мікола Іванавіч Ермаловіч|Мікола]] (1921—2000)  — публіцыст і літаратуразнаўца, і Лявон (1923—2004)  — партызан, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі, пасля вайны працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
 
{{зноскі}}