Зянон Станіслававіч Пазняк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 43:
[[Выява:Pazniak1989.jpg|thumb|Мая Кляшторная і Зянон Пазняк. [[Дзяды]]. Курапаты, 1989 год. Фотаздымак [[Уладзімір Сапагоў|Уладзіміра Сапагова]].]]
У [[1988]] адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у [[Курапаты|Курапатах]]. У чэрвені 1988 у газеце «Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты — дарога смерці» аб растрэлах у прыгарадзе Мінска тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху. Масавая дэманстрацыя памяці ахвяр сталінізму («Дзяды-88») 30.10.1988 была разагнаная ўладамі з ужываннем дубінак і слёзатачывых газаў. Вынікам стаў рост апазіцыйных настрояў і ўтварэння Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту, начале якога стаў З. Пазняк. Старшыня [[БНФ Адраджэньне|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] (1989—1999) і [[партыя БНФ|партыі БНФ]] (1993—1999).
 
Пазней Зянон Пазняк сказаў:<ref>[https://www.svaboda.org/a/29898956.html svaboda.org]</ref>
{{Цытата|
Дачыненьні з электаратам у той час складаліся такім чынам, што калі не казаць праўду, то трэба было казаць хлусьню. Фронт адкінуў [[КПСС]] і здабыў Незалежнасьць краіны на ідэях праўды, служэньня народу і Айчыне.
 
Праціўнікі Фронту стаялі на ідэях [[СССР]], КПСС, калгасаў і супраць незалежнасьці краіны.
}}
 
Ужо ў першым туры выбараў 4 сакавіка [[1990]] года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўнага Савета]] XII склікання, кіраўнік [[Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»|апазіцыі БНФ]]. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]], зацвярджэнню [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]] і [[герб Пагоня|герба Пагоні]] як дзяржаўных сімвалаў, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства. У [[1992]] пад кіраўніцтвам З. Пазняка фракцыяй БНФ у ВС РБ створана Канцэпцыя эканамічнага развіцця Беларусі<ref>Апублікавана ў «Народнай газеце» ад 16 красавіка 1992.</ref>.