Бульвар: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
вікіфікацыя |
||
Радок 3:
'''Бульвар''' ({{lang-fr|boulevard}}) — паласа [[дрэва]]вых або [[куст]]овых насаджэнняў уздоўж гарадскіх [[вуліца|вуліц]], праспектаў і набярэжных. Як форма зялёных насаджэнняў бульвары з'явіліся ў гарадах [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]] ў 17-18 ст. Прызначаюцца для дэкаратыўнага ўпрыгожвання вуліц і паляпшэння іх санітарна-гігіенічнага стану, аховы будынкаў ад пылу, газу і шуму, рэгулявання руху транспарту і пешаходаў. Ствараюцца пераважна ў буйных гарадах і прамысловых цэнтрах.
Бываюць бульвары закрытыя (для транспартных патокаў) і адкрытыя (для пешаходаў), размяшчаюцца абапал ці на адным (пры недастатковай шырыні) баку вуліцы. Для стварэння бульвараў выкарыстоўваюцца прысадныя і групавыя пасадкі дрэў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Найбольш прыдатныя для бульвараў газаўстойлівыя, са шчыльнай кронай дрэвавыя і кустовыя расліны ([[каштан]], [[ліпа]], [[бяроза бародаўчатая]], вяз шурпаты, [[Акацыя дрэвападобная|акацыя жоўтая]]).
== Літаратура ==
Радок 12:
{{Тыпы вуліц}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Бульвары|*]]
|