Розніца паміж версіямі "Дафніс і Хлоя"

40 байтаў дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
Тэг: першае рэдагаванне
 
|Вікікрыніцы-тэкст =
}}
'''«Дафніс і Хлоя»''' ({{lang-el|Δάφνις και Χλόη}})  — страражытнагрэчаскі раман, аўтарства якога прыпісваецца [[Лонг]]у.
 
== Аўтарства ==
Даследчыкі не ўпэўненыя ці прозвішча аўтара сапраўднае, ці псеўданім. Ёсць сцверджанне нават, што ніякае гэта не імя: проста перапісчык, падаючы першыя радкі твора: «Гісторыі пастушынай пра Дафніса і Хлою ўступ» замест слова «гісторыі (твора)» (у родным склоне па-грэчаску «логі») памылкова падвоіў «г», а тады першае слова чытаецца «лонгі» і можа разумецца як родны склон ад імя Лонга (Лонгаса) у значэнні «Лонгавага (твора)... уступ». Але большасць вучоных лічыць, што памылкі не было: на востраве Лесбасе імя Лонга пацвярджаецца дакументамі, на Эгейскіх астравах яно было нярэдкае.
 
Невядома, адкуль паходзіць пісьменнік. Магчыма, з [[Лесбас]]а  — месца, дзе разгортваецца дзеянне яго рамана. Але асобныя вучоныя, спасылаючыся на апісанне марознай зімы ў творы  з'явыз’явы надзвычай рэдкай на гэтым востраве, і яшчэ сякія-такія недакладнасці, нават сумняюцда, што аўтар бываў на Лесбасе.
 
Невядома дакладна, калі Лонг жыў, калі ствараў раман. Зважаючы на згадку аднаго месца з рамана ў прамове імператара Юліяна «Непрыяцель барады» мяркуецца, што «Дафніс і Хлоя» напісаны не пазней [[362]] года  — вядомай даты самое прамовы. Ніжэйшая верагодная мяжа з'яўленняз’яўлення твора вызначаецца на стагоддзе пазней  — сярэдзінаю III ст.; вучоныя тут бралі пад увагу і велічыню платы, якую Дафніс дае прыёмнаму бацьку Хлоі (тры тысячы драхмаў), стылістыку твора, якая вызначаецца сіметрыяй і гладкасцю, і нават такі матыў, як мужчынскае каханне парасіта Гнатана да хлопца.
 
Аўтара твора характарызуе ўлюбёнасць у старажытную Грэцыю, яе краявіды, мову, літаратуру.
 
== Змест ==
На невялікім грэчаскім востраве [[Лесбас]] на фоне аддаленай ад горада вёсачкі, гор ды мора, залацістых вінаграднікаў, авечых і казіных пашаў працякае жыццё галоўных герояў твора  — маладых пастушкоў Дафніса і Хлоі. Іх немаўлятамі  — хлопчыка і з разбежкаю ў два гады дзяўчынку  — знаходзяць падкінутымі ў блізкіх, памежных месцах пастухі. Па знойдзеных пры іх памятных прыкметах было відаць, што гэта дзеці з багатых сем'яўсем’яў. I, беручы на ўтрыманне, кожны пастух, відаць, марыў употай, што ўдасца пасля адшукаць іх бацькоў. А гэта абяцала шчаслівыя змены ў лёсе. Раб пастух мог атрымаць свабоду, а вольны  — багацце.
 
Падкідышы, пэўна б, адразу загінулі, калі б імі не заапекаваліся сельскія багі  — Пан ды німфы, якія паслалі хлопчыку казу, а дзяўчынцы авечку, якія і кармілі іх, пакуль не адшукалі пастухі малечаў, высочваючы, куды гэта адлучаецца іхняя жывёлка. Ламан знаходзіць хлопчыка, якога карміла каза, і бярэ да сябе. Праз два гады Дрыяс гэтак жа знаходзіць дзяўчынку, якую карміла авечка, і бярэ сабе на ўтрыманне; пазней мы бачым, як, падросшы, гэтыя пастушкі разам пасуць чароды.
 
Пасля такога ўступу апавядальнік адразу перакідвае знайдаў у іх падлеткавы час. Дзеці падраслі ўжо, яму 15 гадоў, ёй  — 13, разам пасвяць чароды і закахаліся адно ў аднаго. Яны яшчэ нічога не ведаюць пра каханне, пра ўсемагутнага [[Эрас, бог|Эраса]], а ўжо ахоплены яго пачуццём.
 
Для Дафніса і Хлоі першы пацалунак  — як агонь, але надалей і яго не хапае: яны мучаюцца, пакутуюць, бо адчуваюць, што павінна яшчэ быць нешта, што дало б палёгку. Неспатольная смага палае ў сэрцы. I яны ніяк не могуць суняць яе, і не таму, што нешта перашкаджае ім, а са звычайнай несвядомасці. Бо яны ўпершыню для сябе адкрываюць пацалункі, абдымкі, ляжанне побач. Яны шукаюць розныя спосабы, каб заспакоіць незаспакоенае пачуццё. Перад імі ходзяць авечкі, козы, час ад часу ўзбуджаюцца, злучаюцца і спакойна пасля пасуцца. А яны  — Дафніс і Хлоя  — усё ніяк не могуць знайсці такога супакаення. Дафніс нават горыцца: няўжо ён горшы за барана ці казла?
 
Найвялікшая цнатлівасць, нявінная гульня ідуць у творы на мяжы звабнай спакусы. Малюючы чысціню кахання, Лонг, аднак, не абміне згадаць і Гнатана, аматара да хлапечага кахання, і Лікэніён, даючы ёй вымоўнае імя  — па-грэчаску «маладая ваўчыца», якім у старажытным Рыме называлі распусных жанчын. Спрактыкаваная Лікэніён пакажа Дафнісу, што такое фізічнае каханме. Але і навучаны Дафніс не наблізіцца да Хлоі, бо ён па-чалавечы, умеючы стрымаць сябе, паважаючы, кахае Хлою і не хоча спрычыніць ёй страху і болю.
Не, не так, як жывёла, кахае чалавек. I будзе ў іх той найвышэйшы, адзіяы час, будзе шлюб, і боль каханай нібы растворыцца ў вясельных спевах і скоках шматлікіх сведкаў іх сямейнага шчасця.
 
Дафніс і Хлоя паказаны як кволыя, пасіўныя істоты. Яны не ўмеюць змагацца, не могуць пастаяць за сябе, больш плачуць і жаляцца. Асабяіва Дафніс, які ў рамане часам выглядае бязвольнейшым, чым дзяўчына Хлоя. Тая яшчэ няўрымсна дзейнічае, калі разбойнікі хапаюць Дафніса. I які бездапаможны ён, адседжваенда ў дупле, калі метымнейцы халаюць Хлою. Увогуле героі як бы цалкам пакладаюцца на боскую волю. I ён сапраўды ратуе іх  — Эрас, гэты ў рамане бог над багамі, бог кахання.
 
Дафнісавы бацькі, меўшы чацвёра малых, былі ўпэўненыя, што апошняе дзіця не такое і патрэбнае, а кошт, каб падняць ято на ногі, ва ўсе часы дарагі, і немаўля адкінута. Але неспадзявана хвароба адначасна забірае дваіх. I ў доме чуваць ужо толькі адзін галасок.
 
Апісвае ў рамане аўтар сельскае жыццё, лагоднасць звычаяў, мяккасць характараў. Тут угадваецца туга гарадскога чалавека па сельскіх мясцінах, дзе адпачывае душа ў прасторы палёў і пашаў, дзе ёсць месца рэху, дзе цешыць вуха бляянне авечак і мэканне коз, дзе празрыстае паветра, здаровая яда  — даспелы вінаград, свежы далікатны сыр.
 
Дафніс і Хлоя ў канцы рамана, ужо адшукаўшы сваіх бацькоў, не застаюцца ў горадзе, а вяртаюцца ў вёску, каб жыць здаровым жыццём, праўдзіваю, а не прыдуманаю працаю і кахаць.
 
== Літаратуразнаўчы аналіз ==
[[File:Louise Marie-Jeanne Hersent - Daphnis et Chloe.jpg|thumb|''Дафніс і Хлоя'' - — Louise Marie-Jeanne Hersent-Mauduit]]
Падрабязны аналіз кахання пастуха і пастушкі надае твору рысы псіхалагічнага рамана. Паводле сюжэтна-кампазіцыйнай будовы ён спалучаецца з матывамі букалічнай паэзіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вытанчанасцю і багаццем прыёмаў антычнай рыторыкі.<ref name="С. Малюковіч 1999">С. Малюковіч (1999)</ref> У творы адкінуты далёкія блуканні і вандроўкі закаханых герояў па многіх краінах і морах, няма дэкламацый і маналогаў, абавязковых ва ўсіх ранейшых грэчаскіх раманах.<ref name="А. Клышка 1991">А. Клышка (1991)</ref>
 
Лонг тонка паказвае зараджэнне кахання, як усё вакол каханай і каханага пачынае бачыцца інакш. I яе хваёвы вянок, і яго адзенне, і цяпло яе губ. Непакой, надзея, радасць  — усё міла і непаўторна, бо ўсё гэта ад яе і ад яго. Твор поўніцца адчуваннем красы, радасці гэтых драбніц, кожная з якіх сама сведчанне кахання. Разлеглае рэха далёкай песні маракоў, як і смех вясновых патокаў, летняя спёка, зімовая сцюжа  — усё гэта гучыць і спявае для Дафніса і Хлоі песняю кахання. Ды нават каб вакол іх нічога не здаралася, іх сэрцы перапоўнены ёю. Твор  — магутны хваласпеў каханню. Ён праходзіць ці не праз усе маналогі герояў, пачынаючы ад першага, Хлоінага, калі яна знемагае, адчуўшы ўсямоц гэтага пачуцця.<ref name="А. Клышка 1991"/>
 
У творы бачыцца ўраўнаважанасць кампазіцыі, стройнасць разгортвання сюжэта: кожная з'яваз’ява ў жыцці аднаго героя мае сваю адпаведнасць у становішчы другога, і гэтыя раўналежныя пасля зліваюцца ў новым сінтэзе. У аўтара твора відаць майстэрскае валоданне прыёмамі антычнай рыторыкі. Твор разгортвае перад чытачом ці не ўсю тагачасную класіфікацыю апісанняў: малюнкаў, краявідаў, мясцін, садоў, пораў года, асоб. Тут сустракаеш прамовы самых розных відаў, у тым ліку і судовыя, дыялогі, маналогі, скаргі. Кожны эпізод у рамане добра абдуманы, узважаны.<ref name="А. Клышка 1991"/>
 
Праз такую пажорнасздь герояў, праз адыход ад алімпійскага шматбожжа твор Лонга як бы засведчыў новы зрух у грамадстве, яго выспяванне ўспрыняць рэлігійнае і філасофскае аднабожжа. Твор Лонга з яго апяваннем маладога кахання як бы пярэдадзень тае ўсеахопнае любові да бліжняга, якую прагалосіць сваім дабравесцем той, хто дасць імем сваім назву новай, нашай эры.
Паказваючы пачуццё кахання ў самых розных праявах: у яго ўзлётах і ўпадках, радасцях і засмучэннях  — аўтар разгорт-ваў багацце чалавечай душы і тым самым спрыяў выхаванню ў чытачоў чалавечнасці.
 
Свет буколікі, ідыліі быў узноўлены Лонгам не вершаванаю моваю, як вынікала з традыцыі, а празаічнаю. Адчуваецца ўплыў [[Феакрыт]]а, што быў вядомы як стваральнік ідылій. У Лонга і імя пастуха, як у Феакрыта,— Дафніс, ёсць і іншыя наследаванні  — апісанне лета ў рамане амаль дакладны пераклад на прозу канца VII Феакрытавай ідыліі.<ref name="А. Клышка 1991"/>
 
Твор паўплываў на развіццё пастаральнага рамана перыяду Адраджэння і Асветніцтва.<ref name="С. Малюковіч 1999"/> [[Гётэ]], для якога Лонг быў адным з улюбёных антычных пісьменнікаў пакінуў красамоўнае сведчанне свайго ўзрушэння: «Увесь гэты твор сведчыць пра найвышэйшае мастацтва і культуру...культуру… Трэба напісаць цэлую кнігу, каб поўнасцю ацаніць па годнасці ўсе перавагі яго. Яго карысна чытаць штогод, каб вучыцца ў яго і кожны раз нанова адчуваць яго красу».
 
== Публікацыі, пераклады ==
Раман цалкам дайшоў да нас, захаваўшыся ў некалькіх спісках, што зберагаюцца ў бібліятэках [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]] і [[Рым]]а. Праўда ў сярэднявеччы пра яго забыліся. Але эпоха Адраджэння нанова адшукала яго, хоць тэкст быў няпоўны. Раман у французскім перакладзе [[Жак Аміё|Жака Аміё]] атрымаў шырокі розгалас. Ім зачытваліся, у еўрапейскіх літаратурах узніклі многія пастаралі-наследаванні. У 1809 годзе ў Фларэнцыі ў бібліятэцы Св. Лаўрэнція афіцэр напалеонаўскай арміі Поль Луі Кур'еКур’е знайшоў поўны рукапіс «Дафніса і Хлоі» і ўзнавіў каля сямі старонак, якіх бракавала ў перакладзе Аміё (зараджэнне кахання Дафніса і Хлоі).
 
На беларускую мову раман пераклаў [[Анатоль Клышка]].
 
== Беларускі пераклад ==
* Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою : Раманы / Лонг; Пер. са саражытнагрэц. мовы, прадм.і камент. А. Клышкі. Метамарфозы, ці Залаты асёл / [[Апулей]]; Пер.з лацін. мовы, прадм.і камент. П. Бітэля; Маст. М. Селяшчук. - — Мн. : Мастац.літ., 1991. - — 284 с., 8 л. iл. - — (Скарбы сусветнай літаратуры). 16900 экз. ISBN 5-340-00568-2
 
{{зноскі}}