Каралеўскі палац (Варшава): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Каралеўскі замак у Варшаве''' ({{lang-pl|Zamek Królewski w Warszawie}}) быў пабудаваны ў [[1598]]—[[1618]] гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім [[Жыгімонт III Ваза|Жыгімонтам Вазам]] на месцы сярэднявечнага замка [[Мазовія|мазавецкіх]] князёў. Палац быў узведзены на штучным ўзвышшы, меў форму пяцікутніка і вылучаўся на фоне гарадской забудовы 60-метровай Сігізмундавай вежай, правобразам якой, на думку некаторых аўтараў, паслужылі фартыфікацыйныя збудаванні [[Смаленск]]а.
 
Палац-замак падвяргаўся рабаванню падчас [[Шведскі патоп|шведскага нашэсця]] сярэдзіны XVII стагоддзя і [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]]. Хоць і [[Ян Сабескі]], і [[Аўгуст III]] фінансавалі рамонтныя работы, поўнамаштабнае абнаўленне струхлелага будынка звязана з імем апошняга караля, [[Станіслаў Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Па яго ініцыятыве ўздоўж [[Вісла|Віслы]] было пабудавана новае крыло з сучаснымі інтэр'ерамі ў стылі [[класіцызм]]а, а стары замак быў забудаваны шэрагам новых залаў і будынкаў, уключаючы працяглы корпус [[Каралеўская бібліятэка (Варшава)|каралеўскай бібліятэкі]], якая злучала замак з барочным [[палац пад бляхай|палацам «пад бляхай»]]. [[Выява:Warszawa-pod Blachą.jpg|thumb|250px|[[Каралеўская бібліятэка (Варшава)|Корпус бібліятэкі]] і палац «пад бляхай».]]
 
У прамежку паміж сусветнымі войнамі палац, які ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоў і перабудоў розных эпох, быў старанна адрэстаўраваны, і тут пасяліўся прэзідэнт [[Ігнацы Масціцкі]]. З пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] нацысты замініравалі палац і падвергнулі яго планамернаму і бязлітаснаму разбурэнню.