Беларуская міфалогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 1:
[[Выява:Two Fires.jpg|thumb|right|240px|Карціна беларускага мастака на тэму беларускай міфалогіі]]
'''Беларуская міфалогія''' - сістэма [[Міф|міфаў]] і ўяўленняў пра навакольны свет. З’яўляецца адной са [[Славянская міфалогія|славянскіх міфалогій]] і - шырэй - адной з [[Праіндаеўрапейская рэлігія|індаеўрапейскіх]]. Уключае:
 
* [[Язычніцтва|язычніцкую]] міфалогію [[Балты|балтаў]] (якія жылі на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] ў [[Старажытны свет|Старажытнасці]] і ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]]);
* язычніцкую міфалогію [[Славяне|славян]];
* павер’і беларускіх сялян, якія можна сустрэць у вёсках нават сёння. Гэта: 1) [[Беларуская народная дэманалогія|вера ў духаў]] ([[хатнік]], [[багнік]], [[лясун]], [[пушчавік]], [[мара]] і інш), 2) «[[Народная Біблія]]» - напалову язычніцкія, напалову хрысціянскія легенды пра Бога, [[Чорт|Чорта]], [[Багародзіца|Дзеву Марыю]], [[Хрыстос|Хрыста]]; язычніцкія сюжэты спалучаюцца ў іх ў хрысціянскімі імёнамі; 3) паданні аб тым, адкуль з’явіліся пэўныя рэкі, азёры, назвы гарадоў, вёсак.
 
З вывучэннем беларускай міфалогі звязаны шэраг праблем.
Радок 11:
* Шмат фальсіфікацый. У мінулым многія даследчыкі ([[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Павел Шпілеўскі]], [[Адам Ганоры Кіркор|Адам Кіркор]], [[Міхаіл Сяргеевіч Кацар|Міхаіл Кацар]]) стварылі шмат сумнеўных звестак пра багоў, якіх у рэальнай беларускай міфалогіі ніколі не было.
 
У апошні час беларуская міфалогія прыцягвае да сябе ўсё больш увагі - роўна як беларуская культура, беларуская гісторыя. З’яляюцца літаратурныя творы, натхнёныя народнымі павер’ямі («Жаўнер і вужалка» [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алега Грушэцкага]], ”Я, Сямён і барабашка” і інш).
 
== Крыніцы ==
Радок 32:
 
=== Народныя павер’і ===
Народныя вераванні ў духаў ([[лясун]], [[багнік]], [[пушчавік]], [[мара]], [[балотнік]], [[стрыга]] і інш) маюць язычніцкае паходжанне. Таксама паводзіны і функцыі многіх багоў перанялі на сябе хрысціянскія святыя: [[Юрай|святы Юр’я]] - функцыі [[Ярыла|Ярылы]], [[Параскева Пятніца]] - функцы [[Мокаш|Мокашы]], [[Святы Ілля (фальклор)|святы Ілля]] - функцыі [[Пярун|Пяруна]], а святыя [[Мікалай Цудатворац|Мікола]], Улас і Сцяпан - функцыі [[Вялес|Вялеса]].
 
=== Археалагічны матэрыял ===
Радок 44:
 
== Язычніцкія багі старажытных народаў Беларусі ==
У [[Старажытны свет|Старажытнасці]] і [[Ранняе Сярэднявечча|Раннім Сярэднявеччы]] амаль усю [[Беларусь]] (акрамя [[Палессе|Палесся]]) насялялі [[балты]]. Назвы тапанімікі ([[Дзявочыя горы]], [[Мар’іна Горка]]), назва «перкуна кулька», якую давалі першабытным каменным сякерам у некаторых мясцінах Беларусі, - сведчыць, што ў балцкі час тут шанаваліся багі [[Дзіевас]], [[Маря]], [[Пяркунас]].
 
Увогуле сярод балцкіх багоў вядомыя [[Аўстра]] (багіня ранішняй зоркі), [[Лайма]] (багіня лёсу), [[Саўле]] (багіня сонца), [[Велс]] (бог хатняй жывёлы, багацця), [[Ашвьяняй]] (багі-блізняты, якія кіравалі калясніцай сонца), [[Вітаўтус]] (бог коней), [[Жаміта]] (багіня зямлі), [[Вакарэ]] (багіня вячэрняй зоркі) і інш. Усе яны маглі шанавацца старажытнымі балтамі Беларусі.
Радок 50:
Са славянскімі багамі ўсё болей складана. Па крыніцах вядомы шэраг багоў усходніх славян ([[Вялес]], [[Пярун]], [[Мокаш]], [[Стрыбог]], [[Даждзьбог|Дажбог]], [[Сварог]], [[Ярыла]], [[Пераплут]] і інш) і заходніх ([[Белбог]], [[Чарнабог]], [[Яравіт]], [[Святавіт]], [[Ругевіт]], [[Трыглаў]], [[Провэ]] і інш). Але невядома дакладна, якіх багоў канкрэтна шанавалі на тэрыторыі Беларусі.
 
Паводле Зміцера Скварчэўскага, у Беларусі засталіся сляды (тапаніміка, паданні, назвах святаў) толькі двух славянскіх багоў - [[Вялес|Вялеса]] і [[Пярун|Пяруна]], а яшчэ, магчыма, [[Ярыла|Ярылы]]. Назвы Мокашава балота, Мокіш могуць быць слядамі культа багіні [[Мокаш]]. Акрамя таго, у замовах, прыказках, легендах, павер’ях засталося шмат персанажаў, якім маглі адпавядаць язычніцкія багі: [[Зара-Зараніца]], [[Маці-Зямля, беларуская міфалогія|Маці-Зямля]], [[Увасабленне|увасабленні]] [[Сонца (беларуская міфалогія)|Сонца]], Месяца, багіня Доля (або Тры Долі). Але невядома, як звалі гэтых персанажаў у язычніцкі час, як выглядаў іх культ.
 
=== Вялес ===
Радок 60:
Бог маланак і грому, ахоўнік князя і дружыны. Роднасці такім індаеўрапейскім багам, як [[Індыя|індыйскі]] [[Парджанья]], [[Хеты|хецкі]] [[Пірва]]. У [[Пракопій Кесарыйскі|Пракопія Кесарыйскага]] (6 ст.) згадваецца як вярхоўны бог [[Славяне|славян]]<ref>’’[[Пракопій Кесарыйскі]].'' [http://www.hrono.ru/libris/lib_p/prkp3goty14.html Вайна з готамі. Кніга VII (кніга III Вайны з готамі)]</ref>. Узначальвае [[Кіеўскі пантэон]], які князь [[Уладзімір Святаславіч|Уладзімір]] пабудаваў у 980 годзе. Пасля прыходу хрысціянства яго рысы і функцыі пераняў святы [[Ілья (прарок)|Ілля-прарок]]. Як верылі ў народзе, ён рухаўся па небе на калясніцы і кідаў стрэлы-маланкі, каб біць імі чарцей<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/4453 Родныя вобразы. Пярун]</ref>. Слова «пярун» досей існуе ў [[Беларуская мова|беларускай мове]] як сінонім [[Маланка|маланкі]]. Знаходзячы каменныя сякеры, зробленыя [[Каменны век на Беларусі|першабытнымі людзьмі]], сяляне лічылі іх стрэламі Пяруна, якія той кідае на зямлю ў выглядзе маланак. Іх выкарыстоўвалі ў народнай магіі.
 
Як багі-грамабоі іншых [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскіх народаў]], Пярун выступае як змагар са змеем. У паданні пра [[Змееў камень]] ён [[Лукомскі цмок|забівае цмока]], пасля чаго пачынаюцца жудасныя дажджы, якія пагражаюць затапіць увесь свет. Гэта пераклікаецца з [[Індыя|індыйскім]] міфам пра бога-грамабоя [[Індра|Інду]] і яго ворага - змею [[Врытра|Врытру]], які трымае ў палоне воды, выклікаючы засуху. Калі ж Індра забівае яго, воды вызваляюцца, і пачынаюцца дажджы.
 
=== Мокаш ===
Радок 71:
* « На моры, на акіяне стаіць дуб, пад тым дубам тры дзявіцы. То ж не дзявіцы — родныя сястрыцы…»
* «…пайду на сіняе мора. На сустрэчу мне тры родных сястрыцы: першая Мар'я, другая Дар'я, трэцця Варвара».
* «…пайду я ў чыстае поле. Там сустрэну тры дзевіцы-красавіцы. Яны ідуць, залатыя замкі нясуць, - сярэбраныя ключы нясуць…»<ref>Замовы / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. i камент.3-26Г А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) i інш.— Мн.: Навука i тэхніка,1992.—597</ref>.
 
Як заўважае [[Зміцер Скварчэўскі]], яны аналагічныя такім багіням, як [[Германа-скандынаўская міфалогія|скандынаўскія]] [[норны]] (якія таксама сядзяць пад дрэвам і ткуць - у дадзеным выпадку нітку жыцця кожнага чалавека), [[Старажытнагрэчаская міфалогія|грэчаскія]] [[мойры]], рымскія паркі, [[Літоўская міфалогія|літоўскай]] багіні [[Даля]].
 
Магчыма, у кожнай з трох Доляў было сваё імя. Імаверныя функцыі багінь: вызначэнне лёсу чалавека, лекаванне ад хваробаў<ref>[https://zmicierbielapol.livejournal.com/181415.html Містэрыя крыві і глебы. Доля (тры Долі)]</ref>.
Радок 81:
 
=== Персаніфікацыі Сонца, Месяца, Зорак ===
* [[Сонца (беларуская міфалогія)|Сонца]]. У Кіеве ў 980 г. стаяў ідал [[Даждзьбог|Дажбога]] - як мяркуецца, бога Сонца. Але ў Беларусі не знойдзена ніводнай згадкі пра гэтага бога. Таму невядома, якое боства адказвала за Сонца ў беларускіх славян. Балтам жа была характэрна Саўле - сонечная багіня. У беларускіх [[Калядныя песні|калядных песнях]] Сонца - жанчына і з’яўляецца жонкай [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяца]], а зоркі - іх дзеці. У казках Сонца - мужчынскі вобраз. У [[Беларускія казкі|казках]] «Залатое пяро», «Тром-Сын Бязыменны» герой прыходзіць у палац, дзе жыве само Сонца, і тое адкрывае яму таемныя веды. Там жа высвятляецца, што Сонца кахае марскую дзяўчыну (у розных казках яе завуць Настасея-Прыгажуня, Дзеўка-Паланянка), якая плавае на лодцы па моры.
* Месяц. У калядных песнях Месяц апісваецца як муж Сонца, «бацька» нябеснай сям’і.
{{Цытата|
Радок 89:
:Што цёмная хмарка — то жыта яго…
<ref>Зімовыя песні. Рэд. М.Я. Грынблат. Мінск: Навука і тэхніка, 1975. 736 с. (БНТ)</ref>.}}
[[Літоўская міфалогія|Літоўцам]] характэрны міф, дзе Месяц (Mėnuo) і Сонца (Saulė) - муж і жонка. Але аднойчы Месяц закахаўся ў ранішнюю зорку (Aušrinė), за што бог Пяркунас пакараў яго: з таго часу Месяц расце і змяньшаецца. У старажытных беларусаў, відаць, быў падобны міф. Яго рэха ёсць у народных песнях:
{{Цытата|
:Ходзіць, паходзіць месяц па небу,
Радок 100:
 
=== Спрэчныя багі ===
* [[Ярыла]]. Гэты персанаж не згадваецца ні ў якіх сярэднявечных крыніцах, але шырока фігуруе ў народных песнях і веснавых святах 18-19 стагоддзяў. У. Тапароў і Вяч. Іванаў лічылі, што гэты персанаж - рэха старажытнага бога вясны, прыроды і ўрадлівасці. З іншага боку ёсць думка, што гэта проста позні фальклорны вобраз. У Беларусі часта змешваўся з вобразам [[Юрай|святога Юр’я]], які, як і Ярыла, адказваў за вясну, цеплыню, а таксама даглядаў кароў і кіраваў ваўкамі. У народных песнях згадваецца як Юр’я, Юрыла…
{{Цытата|
:Падай, Юрыла, ключы і замкі
Радок 107:
:Цёпла лецейка, спела жыцейка!
<ref>Веснавыя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн., 1979.</ref>.}}
* [[Спарыш]] - персанаж, звязаны з добрым ураджаем. Павел Шэйн лічыў яго язычніцкім богам, аналагічным [[Балты|балцкаму]] [[Юміс|Юмісу]], аднак Д. Краўчанка з гэтым не згодны. "Спарышам" у Беларусі звалі падвоены каласок ці падвоенае зерне. Нейкі персанаж з імем Спарыш згадваецца ў народных песнях:
{{Цытата|
:Прыспары мне, Спарыш,
Радок 128:
:Каторую хочаш...
<ref>[http://galinaartemenko.livejournal.com/30752.html Гульня "Яшчар"]</ref>.}}
Археолаг [[Барыс Аляксандравіч Рыбакоў|Барыс Рыбакоў]] меркаваў, што Яшчар - старажытны язычніцкі бог, а выбар нявесты ў гульні - гэта рэха выбару дзяўчыны дзеля прынясення ў ахвяру дадзенаму богу. Але многія даследчыкі лічаць гіпотэзу слабай. Былі спробы разглядваць персанажа народнай гульні як духа-продка, прашчура.
 
=== Кабінетныя багі ===
Радок 157:
 
=== Агульныя індаеўрапейскія матывы ў народных песнях і паданнях ===
У адным паданні ([[Віцебская вобласць|Віцебшчына]]) спачатку не было зямлі, паўсюль стаяла "мёртвая вада", а пасярод яе - камень. [[Пярун]] пачаў кідаць маланкі па гэтым камні. Адскочылі тры "яскаркі" - жоўтая, белая і чырвоная. Яны трапілі ў першароднае мора. Тое ўскаламуцілася, зямля аддзялілася ад вады, утварылася суша, на якой завялося ўсё жывое, у тым ліку першы чалавек - Бай.
 
Матыў, калі агонь (ці іскры) падаюць на першародную ваду, і народжваецца зямля, характэрны [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскім]] міфалогіям. У індыйскім міфе [[Агні]] (бог агню) пралівае сваю полымя на воды, ад чаго народжваюцца зямля і неба. У іншым міфе [[Індыя|Індыі]] сонечны бог [[Вішну]] пралівае на ваду сваё семя; у вадзе народжваецца яйка, з якога вылупляецца бог [[Брахма]]. Верхняя палова яйка робіцца небам, ніжняя - зямлёй. У [[Скандынаўская міфалогія|скандынаўскім міфе]] вогненая іскра сагравае каменную глыбу, і з яе вылупляецца вялікан [[Імір]]. Пазней багі забіваюць яго, з цела гіганта яны будуюць зямлю, з крыві - рэкі і мора, з чэрапа - нябесны купал.
 
Гэты матыў сустракаецца і ў беларускіх калядных песнях.
Радок 186:
<ref>Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 560.</ref>.}}
 
Яшчэ ёсць баладны сюжэт, дзе малады хлопец ператвараецца ў явар (ці ў гару), яго валасы - у траву, пояс - у сцежку, хустка - у рэчку і г.д. Падобны матыў мы бачым:
* у індыйскім міфе, дзе вялікан [[Пуруша]] быў прынесены ў ахвяру; з яго ног атрымалася зямля, з галавы - неба, з вока - сонца<ref>Гурскі А.І. Пазаабрадавая паэзія / А.І. Гурскі, Г.А. Пятроўская, Л.М. Салавей; навук. рэд. А.С. Фядосік. Мінск: Беларус. навука, 2002. 564 с. (Беларус. фальклор: жанры, віды, паэтыка; Кн.3)</ref>;
* у літоўскім паданні, дзе Бог адсек галаву анёлу; з галавы атрымаўся Месяц, з цела - высокі прыгорак, з крыві - рэкі і азёры, з касцей - камні.
 
=== Сюжэт «нырэц за зямлёй» ў беларускіх легендах ===
Радок 195:
У Беларусі сустракаюцца паданні, паводле якіх спачатку быў акіян, без сушы. [[Чорт]] нырнуў углыб і прынес з дна пяску, каб Бог пабудаваў сушу.
 
У адным паданні Бог ішоў па вадзе. Бачыць: плыве пузыр. Бог пытае: «Хто ты?». «Бог», - адказвае нехта з пузыра. - «Хто ж тады я?» - «А ты - над багамі Бог». Бог разарваў пузыр, адтуль вылез Чорт. Па загадзе Бога ён нырнуў у першародны акіян і прынес пяску. Бог пабудаваў сушу. Але частку пяску Чорт схаваў за шчаку. Не вытрымаўшы, ён у рэшце рэшт пачаў плявацца тым пяском, утвараючы на маладой сушы горы і балоты<ref>[http://jivebelarus.net/culture/belarusion-culture-tradition.html?page=7 Беларуская культурная традыцыя]</ref>.
 
Хрысціянскія імёны з’явіліся ў персанажаў даволі позна. Сам сюжэт язычніцкі. Ён характэрны многім народам [[Еўразія|Еўразіі]] і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. У [[Мардва|мардоўскім]] міфе за зямлёй нырае шайтан, а сушу з пяску будуе сонечны бог [[Чам-паз]]. У [[Ненцы|ненцаў]] гэта птушка люры і бог [[Нум]] адпаведна, у [[мансі]] - падземны бог Куль-Атыр і нябесны бог Нум-Торум… У міфе [[Сіў|індзейцаў сіў]] ([[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]], [[Дакота]]) за пяском нырае андатра, а сушу будуе павук Іктомі. Як лічыць [[Юрый Бярозкін]], «міф пра нырца» узнік у [[Каменны век|Каменным веку]], у Паўднёвай [[Азія|Азіі]]. І адтуль разам з першабытнымі міграцыямі быў разнесены па [[Еўразія|Еўразіі]] і трапіў у Паўночную Амерыку<ref>[http://www.archaeology.nsc.ru/ru/publish/journal/doc/2007/324/10.pdf КОСМОГОНИЧЕСКИЕ СЮЖЕТЫ “НЫРЯЛЬЩИК ЗА ЗЕМЛЕЙ” И “ВЫХОД ЛЮДЕЙ ИЗ ЗЕМЛИ”]</ref>.
 
=== Асілкі ===
Радок 210:
Язычніцкі міф пра стварэнне чалавека не захаваўся, але захаваліся яго магчымыя сляды ў фальклоры.
 
У беларускіх баладах і купальскіх песнях папулярны сюжэт: дзяўчына і хлопец закахаліся і ажаніліся; а потым, зразумеўшы, што яны - родныя сястра і брат, вырашаюць з гора ператварыцца ў кветку мар’яннік. З брата атрымаліся жоўтыя пялёсткі, з сястры - сінія.
{{Цытата|
:Пойдзем, братка, гарою,
:Рассеемся травою.
:На браточку - сіні цвет,
:На сястрыцы жоўценькі.
:Будуць дзеці цвяты рваць,
:Будуць нас успамінаць…
<ref>Балады. У 2-х кнігах, кн. 1 / Уклад., сістэматызацыя, уступ, артыкул і камент. Л.М. Салавей; Уступ,артыкул, уклад, і сістэматызацыя напеваў Т.А. Дубковай; Рэд. К.П. Кабашнікаў, В.I. Ялатаў. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1977. — 784 с. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць). —49,0 др. арк. </ref>}}
У гэтых песнях можа быць схаваны старажытны міфалагічны сюжэт. Брат («жоўты цвет») можа сімвалізаваць агонь і жыццё, а сястра («сіні цвет») - ваду і смерць<ref>Мадлевская Е.Л. Русская мифология. Энциклопедия. — СПб.: Мидгард, 2005. — 778 с.</ref>.
 
Магчыма, гэты сюжэт - рэшта старажытнага індаеўрапейскага міфа. Яго рэха захавалася, напрыклад, у іранскім міфе. Бог [[Ахура Мазда]] стварыў першага чалавека, якога звалі [[Гаямард]]. Калі ён памёр, на тым месцы вырасла расліна рэвень. Праз 40 гадоў рэвень раздзяліўся, і з яго ўватыраліся два блізняты: брат Маш'я і сястра Маш'яна. У 15 гадоў яны ажаніліся, і ад іх дзяцей пайшоў увесь род чалавечы<ref>Сяргей Санько. Дуалістычныя касмагоніі і беларускія рэфлексы індаеўрапейскай блізнячай міфалогіі // Druvis, №3, 2008</ref>.
 
Сустракаюцца іншыя паданні, дзе Бог лепіць чалавека з гліны. У адным з іх [[Адам]] і [[Ева]] былі злеплены і пакладзены сушыцца. А каб да іх не дабраўся Чорт, Бог паставіў стварыў [[Сабака свойскі|сабаку]]. Сабака ў той час быў зусім голы, без поўсці. Хітры Чорт напусціў холад, каб сабака задрыжэў, а потым пакрыў яго футрам. Сабака падабрэў і пусціў Чорта да людзей, які іх адразу апаганіў. З таго часу людзі грэшныя.
Радок 230:
Як старажытныя народы Беларусі апісвалі сусвет, невядома. Рэшткі міфічнай касмалогіі захаваліся ў позніх павер’ях, паданнях, песнях, казках і замовах. Яны малююць наступную карціну.
 
* Зямля плоская і стаіць на рыбе, якая плавае ў сусветным акіяне. У некаторых павер’ях зямлю трымаюць два, тры ці чатыры кіты. Калі яны паварушацца, зямля патоне ці згарыць у агні, бо ў сярэдзіне яе зіхаціць полымя<ref>Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер'і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. -- Кн. 1. -- Мінск: Беларусь, 2010. -- 574 с.</ref>.
* У цэнтры плоскай зямлі стаіць чароўная гара.
* На гары расце [[Сусветнае дрэва (беларуская міфалогія)|Сусветнае дрэва]]. З-пад каранёў яго выцякаюць магічныя рэкі, а ў галінах жывуць чароўныя птушкі.
* Усяго існуе сем нябёс, мы бачым толькі ніжняе. На верхнім жыве Бог<ref>Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер'і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. -- Кн. 1. -- Мінск: Беларусь, 2010. -- 574 с.</ref>.
* [[Вясёлка (беларуская міфалогія)|Вясёлка]] высмоктвае ваду з зямлі і дастаўляе на неба, адкуль тая зноў праліваецца дожджом. Вясёлка можа зацягнуць у сябе чалавека, які блізка да яе падбярэцца. Таму, пабачыўшы вясёлку, сяляне часта заганялі ў хату дзяцей<ref>Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер'і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. -- Кн. 1. -- Мінск: Беларусь, 2010. -- 574 с.</ref>.
* [[Вецер (беларуская міфалогія)|Вецер]] - вялізны тоўсты чалавек з гусінай дзюбай замест ірта, з якой ён моцна дзьмухае<ref>Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.
* Пад зямлёй таксама жывуць людзі, але слабыя і кволыя, бо там няма сонца. Яшчэ там шмат рэк і азёр, вада якіх магла б затапіць зямлю<ref>Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер'і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. -- Кн. 1. -- Мінск: Беларусь, 2010. -- 574 с.</ref>.
 
=== Сусветная гара ===
Радок 265:
=== Сусветнае дрэва ===
{{main|Сусветнае дрэва, беларуская міфалогія}}
Сусветнае дрэва, імаверна, знаходзіцца на вяршыні сусветнай гары. У казках яно фігуруе як [[дуб]], у замовах - як «явар зялёны», «дуб-старадуб», «іва зялёная», «ліпа Матруна», «ліпавы куст», "вярба" ці ўвогуле «два дубочкі», «дванаццаць дубоў».
 
У розных [[Замовы|замовах]] згадваюцца розныя рысы і дэталі, звязаныя з сусветным дрэвам:
* У дуба то сем, то дванаццаць вялізных галін ("какатоў"). Часам ён увогуле без карэння, без галля ці карэннем уверх, галінамі ўніз.
* Ля дуба жывуць «тры дзявіцы», якія шыюць, ткуць, прадуць і лекуюць розныя хваробы. У іншых замовах замест іх - «баба без зуба», «старая бабка», якая забірае хваробы. У адной замове з явара выходзяць "сем дзевак".
* Ля дрэва стаіць прастол, а на ім сядзіць Гасподзь Бог (або [[Ісус Хрыстос|Іісус Хрыстос]]).
* На дрэве жыве «сізы арол» з залатой дзюбай, срэбранымі кіпцюрамі. Дзюбай ён вымае з цела людзей хваробы і нясе ў дальнія горы, у балоты...
* У галінах жыве арол (ці сарокі, вароны, крумкачы) без крылаў, без ног, без пер'я.
* Некаторыя замовы просяць святога Абрама і святога Адама узяць у чалавека хваробу і занесці "у сухі дуб", "дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе".
* На галінах сядзіць шмат птахаў, галоўны з іх - крумкач з меднымі крыламі, жалезнымі кіпцюрамі, стальной дзюбай.
* Ля дуба стаіць прыгожы багаты ложак, на ім ляжыць "магучы багатыр сівы воўк", уладар над усімі ваўкамі.
* Пад камнем ля дуба жыве [[Шкурапея|Змяя-Шкурапея]], над усімі змеямі гаспадыня. У адной замове на вярбе стаіць ложак, у тым ложку - "красная дзявіца Васіліса", якую слухаюцца ўсе змеі.
 
Сусветнае дрэва сустракаецца ў многіх міфалогіях. Скандынавы верылі ў ясень [[Ігдрасіль]], у галінах якога знаходзяцца [[Сонца]], [[Месяц (спадарожнік Зямлі)|Месяц]] і [[Зорка|зоркі]], а карані сыходзяць у падземную краіну мёртвых. Падобныя дрэвы характэрны традыцыям многіх [[Шаманізм|шаманскіх]] народаў. Сусветнае дрэва - касмічная вось, якая пранізвае і злучае 3 ярусы: неба, свет людзей і падзямелле. Магчыма, героі старажытных беларускіх міфаў узбіраліся па ім на неба, да багоў. Блізкія матывы захаваліся ў шаманізме сібірскіх народаў. У беларускай казцы дзед узбіраецца на неба па гарохавым дрэве, якое вырасла да самых аблокаў. Ён знаходзіць там хатку, якая ўся зроблена з ежы: печ з творагу, сцены блінамі абклеены і г.д. У хаце жывуць тры казы: аднавокая, двухвокая і трохвокая. Часам на вяршыні сусветнага дрэва героя чакае магутны вораг. У беларускай казцы "Таратурка" герой узлазіць на вялізную сасну, на якой жыве "дзядок з нагаток - барада з лакаток", які забівае людзей з "пушкі-пасвістушкі".
 
=== Вырай ===
{{main|Вырай}}
Вырай - чароўная краіна на поўдні, ля самага сонца. Там вечны дзень і вечнае лета. У Вырай адлятаюць птушкі на зіму. Дарогу туды ім паказвае [[Млечны Шлях]], які беларусы ў даўніну звалі «Гусіная Дарога». Яшчэ ў Вырай адлятаюць душы памерлых людзей.
 
== Духі, дэманы, пачвары ==
Радок 289:
=== Духі лесу ===
[[Файл:Лясны гаспадар.jpg|міні|злева|[[Лясун]], дух лесу, ва ўяўленні беларускага мастака.]]
* [[Лясун]] - старац з бледным тварам. Кіруе ваўкамі, нібы пастух<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/3103 Лясун] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>. З завостранай галавой, "як усе нячысцікі", часта з адным вокам.
* [[Пушчавік]] - найболей злосны лясны дух. Вялікан, вышэйшы за дрэвы ў лесе<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/4393 Пушчавік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Гаёвы Дзед]] (Гаюн) - гаспадар гаёў. Галава чалавечая, а цела - мядзвежае, пакрытае поўсцю. Строгі, назірае за лесам<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/932 Гаёвы Дзед] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Гаёўкі]] - прыгожыя дзяўчыны, але на зіму ўсё іх цела, акрамя галавы, зарастае звярынай поўсцю. Добрыя істоты, іх любіць усё жывое<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/802 Гаёўкі] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Зазоўка]] - прыгожая дзяўчына, не носіць адзення, заманьвае людзей у лясны гушчар<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/1742 Зазоўка] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Вужалкі]] - дочкі Вужынага Цара. Дзяўчыны са змяінымі хвастамі замест ног. Іх заўсёды ахоўвала шмат змей - слуг Вужынага Цара<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/622 Вужалкі] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
 
=== Духі балота ===
[[Файл:Лозовик.jpg|міні|Скульптура Лазавіка, створаная беларускім скульптарам [[Антон Шыпіца|Антонам Шыпіцай]] паводле ілюстрацый вядучага беларускага графіка [[Валерый Славук|Валерыя Славука]].]]
* [[Балотнік]] - тоўсты, без вачэй, брудны. Заманьвае да сябе людзей. У адрозненні ад іншых дэманаў, нават не баіцца маланак<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/104 Балотнік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Багнік]] - жыве ў багнах, ніколі не выходзіць на паверхню. Яшчэ бруднейшы, чым Балотнік. Баіцца асушэння балот, або калі гараць тарфянікі<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/99 Багнік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Аржавень]] - тоўсты, брудна-руды, з тонкімі нагамі. Жыве ў балотах з іржавымі плямамі з-за растворанай у вадзе жалезнай руды<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/79 Аржавень] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Лазавік|Лознік]] (Лазавік) - маленькі дзядок з адным вокам на ілбе, пасярэдзіне. Жыве ў хатцы ў лазе ля балот. Калі чалавек тоне ў балоце, то ратуецца, хапаючыся за лазу. Лічыцца, што гэта яму дапамог Лознік<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/2993 Лазавік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
 
=== Духі рэк, азёр ===
[[Файл:Kazimierz Alchimowicz Water nymph.jpg|міні|[[Казімір Альхімовіч]]. [[Свіцязянка, карціна Казіміра Альхімовіча|Свіцязянка]], 1898—1900]]
* [[Русалка|Вадзяніцы]] (русалкі) - прыгожыя дзяўчыны, якія жылі ў рэказ і азёрах, заманьвалі туды людзей і тапілі. На Русальны тыдзень выходзілі з вады, сяліліся ў палях, сярод жыта. Лічылася, нібы зямля, дзе русалкі бегалі, набывае вялікую ўрадлівасць, дае добрыя ўраджаі (што звязвае іх з культам старажытных багінь урадлівасці). У канцы Русальнага тыдня трэба было правесці русалак назад у рэкі і азёры, выгнаць з палёў. Людзі ішлі працэсіяй і спявалі адмысловыя песні.
{{Цытата|
:Правяду русалачку да бору,
Радок 312:
:Да нашага жыцечка не ламiла…
<ref> [http://rv-blr.com/dictionary/show/4853 Родныя вобразы. Русалкі.]</ref>}}
* [[Вадзянік]] - уладар рэк і азёр. Выглядаў то як стары дзед з доўгай барадой, то як гарбаты дзед з нагамі каровы і хвастом<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/162 Вадзянік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Азярніцы]] - жывуць у возеры Чорнае, ля в. Брусы. Жанчыны з цёмнай скурай і зялёнымі валасамі. Замест крыві ў іх вада. Зацягвалі людзей у возера.
* [[Баламуцень]] - вадзяны дух. Галава як жбан, вялізны жывот, тонкія рукі і ногі. Любіць жанчын, крадзе іх і забірае да сябе ў ваду.
 
=== Духі хаты, поля, урадлівасці ===
[[Файл:Ёвник1.jpg|міні|Скульптура Ёўніка, створаная беларускім скульптарам [[Антон Шыпіца|Антонам Шыпіцай]] паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка [[Валерый Пятровіч Славук|Валерыя Славука]].]]
* [[Хатнік]] - увасабленне памерлых продкаў.
* [[Хлеўнік]] - дух, які жыве ў хляве. Даглядае коней і кароў (лашчыць, чысціць, корміць). Калі жывёла яму не падабаецца, можа крыўдзіць яе, выдзіраць валасы, кудлаціць грыву. Любіць кароў і коней, меньш - авечак і зусім не церпіць свіняў і коз<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/6103 Хлеўнік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Пуннік]] - жыве ў пуні (будынку, дзе захоўвалі сена). Маленькі чалавечак, калматы, больш падобны на бярэмак сена. Пужае дзяцей<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/4383 Пуннік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Хут]] - дух; атрымаўся з душы маленькага дзіцяці, якога калісьці забіла маці. Вясёлы, любіць шкодзіць. На Купалле, на вяселле, на Троіцу яму ставілі яечню, кажучы: «Хут, хут, ідзі сюды, дам яечаньку, абарачаньку!». Калі яго карміць, Хут будзе прыносіць шчасце і дабрабыт, цягаць у дом грошы са схаваных кладаў<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/6143 Хут] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Сёрбай]]
* [[Ёўнік]] - дух, жыве ў ёўні, у печы ці на печы. Увесь чорны ад дыму, з пылаючымі, нібы вуголлі, вачыма. Даглядае печ, але, раззлаваўшыся, можа спаліць хату<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/1512 Ёўнік] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Раёк (Беларуская міфалогія)|Раёк]] (Рай) - відаць, прыносіў багацце, дабрабыт. Згадваецца ў песнях («Ішоў Раёк, // Ішоў у наш дварок…»). У абрадах і песнях людзі запрашалі яго ў свой двор<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/4703 Раёк] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Пячурнік]]
* [[Лазнік]]
 
=== Духі хваробы, смерці, бедстваў ===
* [[Белая Баба]] - смерць. Маладая жанчына ў белым адзенні. Адкідвае вэлюм, паказваючы свой мёртвы твар з заплюшчанымі вачыма, што прадказвае чалавеку хуткую смерць<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/5343 Белая Баба (Смерць)] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Чорная Баба]] - увасабленне смерці. «Мятла» (магчыма, віхор) з’яўляецца ў небе і ператвараецца ў Чорную Бабу. Калі яна намалюе крыжык на дзвярах - у той хаце ўсе памруць.
* [[Кадук]]
* [[Мара]] - паводле розных павер’яў, то страшная жанчына, то злы калматы карлік, які душыць людзей у сне. Калі прачнуцца - Мара знікне.
* [[Начніцы]] - жанчыны, якія пужалі дзяцей і давалі ім выпіць малака са сваіх грудзей (але то было не малако, а атрута). Ноччу лазалі па дрэвах і высмоктвалі птушыныя яйкі<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/3643 Начніца] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Апівень]] - маленькі нячысцік, хаваецца на застоллях і прымушае людзей выпіць паболей. Убачыць яго можна толькі ў добрым падпітку.
* [[Паморак]] - меў выгляд то старой бабы, то калматага дзеда з адным вокам, то маладой жанчыны, то сабакі ці ката. Прасіў селяніна правезці яго на возе да вёскі ці пераправіць праз раку. А калі сяліўся ў вёсцы, там пачыналі паміраць людзі і жывёлы.
* [[Змора]]
* [[Падвей]] - чароўны віхор (вецер), які можа скруціць чалавеку галаву, руку ці нагу. Звычайны падвей выклікалі чараўнікі<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/3823 Падвей] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Касны]]
 
=== Духі, небяспечныя для дзяцей ===
* [[Жалезная баба]] - жанчына нізенькага росту, з вялізнымі жалезнымі грудзямі. Дзяцей, якія ходзяць у поле, хапае жалезным круком і таўчэ ў жалезнай ступе.
* [[Жалезны чалавек]] - жалезны асілак, жыве ў лесе ці на балоце, ахоўвае свае ўладанні.
* [[Хапун]] - дзядок, які лётаў і краў дзяцей. Ніхто не мог ўцячы, ніхто не ведаў дарогі да Хапунова жытла. А калі скрадзеныя дзеці вырасталі, яны самі рабіліся хапунамі, у іх вырастала барада па калена.
* [[Стрыга]] - высокая страшная жанчына. Крадзе чужое дзіця а замест яго пакідае маленькага плаксівага нячысціка.
* [[Цыгра]]
 
=== «Каралі» жывёл ===
* [[Шкурапея|Змяя-Шурапея]] - уладарка ўсіх [[Змяя|змей]]. Калі кагосьці кусала змяя, яе прасілі ў замовах вылекаваць хворага. Паводле замоў, жыла ля [[Сусветнае Дрэва, беларуская міфалогія|Сусветнага дрэва]], у цэнтры свету.
* [[Вужыны Цар]] (Вужыны Кароль) - вялізная змяя з залатой каронай. Восенню вядзе ўсіх вужоў у змяіны Вырай.
* [[Варгін]]
* [[Рыбін Цар]] - уладар усіх рыб, які пераганяе касякі з аднаго возера ў другое. Ніхто яго не бачыў і не ведае, як ён выглядае.
 
=== Нячысцікі ===
[[Файл:Шатан3.jpg|міні|Скульптура [[Шатаны|шатана]], створаная беларускім скульптарам [[Антон Шыпіца|Антонам Шыпіцай]] паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка [[Валерый Славук|Валерыя Славука]].]]
* [[Пякельнікі]] - чэрці, маюць выгляд напалову казіны, напалову сабачы. Палілі грэшнікаў у Пекле гарачай смалой і серай, якая лілася з іх ноздраў. Камні, якія яны глыталі, адразу расплаўляліся.
* [[Хіхітун]] хаваецца ў чалавека за спіной. Калі з ім павінна здарыцца бяда, хіхітут тоненька смяецца: «Хi–хi, хi–хi…». Калі ў гэты момант рэзка абярнуцца, яго можна ўбачыць.
* [[Шэшачкі]] - маленькія гарэзлівыя чорцікі, не злыя, але часта робяць дробную шкоду.
* [[Прахі]]
* [[Паветрыкі]] - нячысцікі, якія лётаюць роем і дзеля забавы забіваюць людзей або жывёл. Паводле розных аповедаў, жывуць ці то ў паветранай вышыні, ці то ў багнах, ці то ў балотах<ref>[http://www.slounik.org/82175.html slounik.org: Паветрыкі]</ref>.
* [[Кладнік]]
* [[Шатаны]] - хмурыя, гультаяватыя чэрці. Рэдка шкодзяць, любяць адзіноту, бесталкова швэндаюцца па свеце<ref>Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008</ref>.
 
== Ведзьмы і чараўнікі ==
Радок 404:
{{main|Цмок}}
[[Файл:Pokatigoroshek (silver) rv.gif|thumb|left|250пкс|Цмок на памятнай манеце «Пакацігарошак» [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь]].]]
Цмок (смок) - вялізны змей, часта шматгаловы.
* У народных баладах і некаторых казках («Медзяны воўк») людзі плоцяць цмоку «даніну» - аддаюць дзяўчын, якіх той з’ядае. У баладах цмока забівае [[Юрай|святы Юр’я]]. У казцы «Медзяны воўк» «смок» частуе хлопца Іваньку вадой, якая змяньшае сілу, а сам збіраецца піць тую, якая сілу павялічвае. Але дзяўчына, якую «смок» думае з’есці, мяняе бочкі месцамі. І ў выніку памацнелы Іванька збівае аслабеламу «смоку» ўсе 12 галоў.
* У іншай групе казак цмок (ці «смок») жыве за вогненай ракой, праз якую пераязджае па мосце. Герой пачаргова перамагае трох цмокаў, у якіх па 6, 9 і 12 галоў.
* Паводле фалькларыста [[Міхал Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок - найстарэйшы звер у свеце. Жыве ці то ў лесе, ці то ў небе на аблоках. Кіпцюры ў яго нібы сярпы, і ён можа каго заўгодна пасекчы імі, як мячом<ref>[http://www.slounik.org/82196.html slounik.org: Цмок]</ref>.
* Часта цмок апісваецца як маленькая шкодная змяя. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] верылі, што цмок - «вужака», які прабіраецца ноччу да каровы ў [[хлеў]] і п’е яе [[малако]]. Трэба злавіць цмока ноччу і пасекчы лапатай, як звычайную змяю.
* Яшчэ верылі, нібы, калі знайсці яйка, якое знёс чорны певень, і вынасіць яго пад пахай, з яйка вылупіцца цмок. Ён будзе шукаць клады і насіць золата свайму гаспадару.
 
Радок 418:
 
=== Птушкі ===
* [[Белы бусел|Бусел]]. Калі побач жыве бусел, то ў хаце будуць багацце, радасць і шчасце. Паводле паданняў, бусел - былы чалавек, таму ў яго ёсць хрысціянская душа. Аднойчы Бог сабраў у мех усіх [[Жабы|жаб]], [[Змеі|змей]] і іншую брыдоту і загадаў чалавеку утапіць іх у рацэ. Але чалавек не вытрымаў і развязаў мех. Гады распаўзліся па зямлі. За тое Бог ператварыў чалавека ў бусла: будзеш птушкай, пакуль усіх змей ды жаб зноў не паловіш. Бусел звязаны і са смерцю, з краінай мёртвых. У казках ён адносіць чалавека-калеку да мора (па сутнасці, у зону мёртвых); вада таго мора лечыць любыя раны, але чалавеку вельмі цяжка вярнуцца адтуль назад.
* [[Лебедзь]] у міфалогіі і фальклоры - сімвал прыгажосці, хараства, але разам з тым жалобы, трагедыі, смерці.
* [[Певень]] - светлая птушка, увасабленне жыцця, сонца, шчасця і дабрабыту.
* [[Ластаўкавыя|Ластаўка]] - як і бусел, «святая», «чыстая» птушка. У народзе лічылі, быццам ластаўкі не адлятаюць на зіму ў Вырай, а зімуюць у мёрзлай вадзе, а вясною зноў адтайваюць.
* [[Зязюля звычайная|Зязюля]]. Лічылі, нібы зязюля ў дзень Пятра (12 ліпеня) ператвараецца ў каршуна. У народзе казалі: «Да Пятра куе, а пасля Пятра курэй дзярэ».
[[Файл:Alauda arvensis 2.jpg|міні|210px|[[Жаўрук палявы]]]]
Радок 431:
 
=== Звяры ===
* [[Воўк]] звязаны замагіллем. У казках ён можа бегаць туды, куды зачынены ход смяротным - напрыклад, на край свету, дзе цячэ крыніца жывой вады. У чарадзейных казках воўк - хітры і мудры, у казках пра жывёл - дурны: яго падманваюць то [[Лісы|ліса]], то [[вол]]. У народзе воўка часта звалі «люты». У яго гонар месяц [[люты]] атрымаў сваю назву.
* [[Заяц]]
* [[Каза]] - сімвал багацця і добрага ўраджаю. Таму на [[Каляды]] нехта апранаўся казой і танцаваў. Паводле каляднай песні,
{{Цытата|
:Дзе каза ходзіць - там жыта родзіць.
:Дзе каза нагой - там жыта капой.
:Дзе каза хвастом - там жыта кустом.
<ref>Кухаронак, Т.І. Маскі ў каляднай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак – Мінск: Ураджай, 2001.</ref>}}
 
Але ў казках каза ці казёл - часта злы і хітры персанаж. У казцы «Козы» казёл-барада адбірае ў лісы яе хату, усіх пужае і нікога не пушчае. Урэшце пеўнік праганяе казла жалезнай касой.
 
=== Насякомыя, паўзуны і іншыя ===
Радок 452:
:Лета цёплае…
<ref>Веснавыя песні / Уклад. Г. А. Барташэвіч, Л. М. Салавей, В. І. Ялатаў. Мн., 1979.</ref>}}
* [[Вуж]]. У некаторых павер’ях вужы - добрыя істоты, яны быццам прыносяць поспех і багацце.
* [[Жаба]]. Лічылася, нібы «жабін яд» мацнейшы за змяіны, але жабы ніколі не кусаюць чалавека. А калі якая ўкусіць, то іншыя жабы яе разарвуць. Яшчэ лічылася, што ў жаб ператвараюцца ведзьмы.
 
Радок 458:
Дрэвы ў беларускай культуры дзяліліся на «жаночыя» (ліпа, бяроза, каліна, вярба) і «мужчынскія» (дуб, явар), а таксама на «нячыстыя», звязаныя са злымі духамі і няшчасцямі (альха, вярба, елка) і «чыстыя», якія прыносілі здароўе, шчасце (сасна).
* [[Дуб]]. Свяшчэннае дрэва, звязанае з богам Пярунам. Многія дубы ў Беларусі лічыліся святымі (ці магічнымі) і мелі імёны: Асілак, Святы дуб, Добра дуб, Стары дуб, Перкуноў дуб, Вітаўтаў дуб<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/1442 Дуб] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Елка]] (яліна) - нячыстае, негатыўнае дрэва, якое расце ў сырых, цёмных мясцінах<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/1492 Елка] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Хвоя]] (сасна) - шчаслівае, святое дрэва. Згадваецца ў [[Замовы|замовах]]: «Стаiць у бару сасна, усяму бору прыкрасна. Пад тою сасной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. А ў тым крэслi сам Гасподзь Сус Хрыстос сядзiць…»<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/6073 Хвоя] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Явар]]. Згадваецца ў народных замовах як магічнае дрэва. У баладах хлопец-герой, якога пракляла маці, ператвараецца ў явар. У легендах і казках явар вырастае на магіле забітага героя. У казцы «Блізняткі» злая ведзьма забіла двух маленькіх хлопчыкаў. Але на іх магілах выраслі два явары. Ведзьма зрубіла і спаліла іх. Але авечка злізала попел і нарадзіла двух хлопчыкаў - тых самых блізнят<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/6713 Явар] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Яблыня]]. Фігуруе ў замовах як магічнае дрэва. У казках на яблынях растуць чароўныя залатыя яблыкі, што лечаць хваробы, вяртаюць маладосць<ref>[http://rv-blr.com/dictionary/show/6703 Яблыня] // Этнічны слоўнік на сайце «Родныя вобразы»</ref>.
* [[Арэх]] (ляшчына) - святое дрэва, у якое, паводле павер’яў, ніколі не б’е маланка. Беларусы лічылі, быццам арэх таксама цвіце, але ніхто не бачыў яго кветак, бо з’яўляюцца яны толькі ноччу ў Чысты Чацвер. Хто сарве такую кветку - знойдзе клад.
 
=== Кветкі, травы ===
Радок 479:
=== Лысыя горы ===
Свая Лысая гара ёсць амаль у кожнай акрузе Беларусі<ref>Дучыц Л., Клімковіч І. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск: Літ. і маст., 2011. -- 384 с.</ref>. Акрамя іх ёсць назвы Лысуха, Лыска, Лыскагор.
* Паводле павер’яў, ведзьмы і ведзьмары збіраюцца ноччу на Лысай гары ў Старым Капылі на «шабаш» - вядзьмарскі пір.
* У Петрыкаве верылі, нібы ведзьмы ладзяць шабаш на [[Купалле]] на Лысай гары ля Прыпяці.
* У наваколлі [[Мсціслаў|Мсціслава]] сяляне лічылі, што ведзьмы робяцца крылатымі пачварамі і ляцяць на Лысую гару ля вёскі Кокатава (за 14 вёрст ад Мсціслава)
Радок 495:
=== Крыніцы ===
[[Файл:Блакітная крыніца 22.JPG|240px|thumb|left|Крыніца Сіні Калодзеж]]
Многія крыніцы лічыліся ў народзе лекавымі. Большасць з іх імела ў народзе свае назвы: Святая, Царкавішча, Тройцына, Кіпяток, Дзявічы Калодзеж, Равучы калодзеж, Мядзвежая крыніца, Студзянец, Княжы Калодзеж, Езус<ref>Дучыц Л., Клімковіч І. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск: Літ. і маст., 2011. -- 384 с.</ref>. Яшчэ крыніца - як бы «дзверы» у іншасвет, у замагілле: у казцы «Аб ведзьме, якая сына жаніла» [[Чорт|чэрці]] вылазяць з крыніцы. Многія крыніцы звязаны з жаночымі персанажамі.
* Крыніца [[Блакітная крыніца|Сіні Калодзеж]], паводле падання, утварылася так. Жыла дзяўчына Кацярына, і за яе паспрачаліся два хлопцы: Сцяпан і Марка. Марка выйграў спрэчку: кінуў вялізны камень далей, чым Сцяпан. Але Кацярына, якая ненавідзела Марка, ударылася аб зямлю і ператварылася ў крыніцу<ref>Рассказы о воде: Белорусские крыницы. - Мн.: Наука и техника, 1981. - 119 с.:ил.</ref><ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/dk/58/Волаты,_асілкі,_багатыры….html Pawet: Волаты, асілкі, багатыры]</ref>.
* Паводле іншага падання пра Сіні Калодзеж, аднойчы ляснік Шэпіт пабачыў ля крыніцы русалку. Ён захацеў схаваць яе адзенне, а саму яе схапіць. Але русалка сказала: «А, Шэпіт, будзе ў твой род патопа». І знікла. А меньш чым праз год дачка лясніка ўтапілася ў рацэ Сож.
* Яшчэ ў адным паданні дачка князя закахалася ў хлопца з вёскі. Князь зрабіў так, каб хлопец знік без следу: ніхто яго больш не бачыў. Тады дзяўчына сышла з палаца і знікла, а праз час у ваколіцах знайшлі чароўную крыніцу, якая лекавала хваробы.
* Крыніца ля в. Санюкі (Ельскі раён) утварылася са слёз дзяўчыны, якая заблукала ў лесе.
 
Некаторая крыніцы вядомыя як Пятнічныя, што адсылае да імя святой [[Святая Параскева|Параскевы Пятніцы]], а праз яе - да язычніцкай багіні [[Мокаш|Мокашы]].
 
=== Валуны ===
Культ свяшчэнных валуноў з’явіўся яшчэ ў Каменным Веку і дайшоў да нашых дзён. Усяго ў Беларусі каля 300 сакральных валуноў<ref>[https://www.mogilev.by/histor/74215-kultavyya-kamyan-belarus.html Культавыя камяні Беларусі]</ref>.
[[Файл:Вароніна. Чортаў камень (Кравец) (05).jpg|220px|міні|злева|[[Чортаў камень (Кравец)|Чортаў камень]]. Паводле легенды, калі чалавек прыносіў да яго манету (пятак), то чорт, які жыў пад камнем, за адну ноч шыў чалавеку адзенне<ref>[http://senno1442.blog.tut.by/2012/09/05/raslinny-i-zhyvyolny-svet/ Помнікі прыроды і Ахоўваемыя тэрыторыі]</ref>.]]
* [[Камень-кравец|Камні-краўцы]]. У даўніну быццам бы маглі шыць адзенне: чалавек клаў на яго манету, а раніцай забіраў гатовую вопратку. Часам адзенне шыў змей (цмок) ці чорт, які жыў унутры камня. Але аднойчы да такога камня прыходзіў ліхі чалавек і жартоўна казаў: «Пашый мне ні тое, ні сёе». Раніцай на камні ляжала невядомая вопратка, дзе і рукавы, і іншыя дэталі былі пераблытаны. І пасля гэтага камень страчваў чароўную якасць<ref>Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / складальнік А.І.Гурскi. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990, с 223-224</ref>.
* [[Камяні-следавікі]]. У Беларусі іх каля сотні. Невялічкія ямачкі на адных зрабіла прырода, на іншых - старажытныя людзі яшчэ ў Каменным і Бронзавым веку (хутчэй за ўсё каб збіраць дажджавую ваду, якая лічылася свяшчэннай). Славяне, якія прыйлі ў Беларусь, сталі лічыць гэтыя камяні святымі. Паводле паданняў, на адных сляды зрабілі дзяўчыны-багатыркі, а ямачкі на іншых камянях вядомыя як Божы След, След Дзевы Марыі, След Іісуса Хрыста, След Святога Мікалая, а часам - Чортаў След, Чортава Ступень<ref>Дучыц Л., Клімковіч І. Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск: Літ. і маст., 2011. -- 384 с.</ref>.
* [[Чортавы камяні]]. У Беларусі іх каля 30. Ляжаць або ў балотах і глухіх месцах, або пры дарогах. Сустракаюцца паданні, нібы Чорт хацеў заваліць дзвевы царквы камнем, але, спужаўшыся крыку пеўня, кінуў валун у яго цяперашнім месцы. На многіх з камянёў ёсць сляды. У паданні (в. Вялец, Глыбоцкі раён) чорт нібы танцаваў на камні, і там засталіся сляды.
* Божыя (святыя) камяні. Іх каля 10.
* Акамянелыя людзі (каля 20). Камень у Лельчыцкім раёне - дзяўчына, што скамянела, калі яе пракляла маці. Князь-камень каля Бярозаўшчыны - скамянелы злы князь, якога пракляў народ. Шматлікія валуны лічацца сялянамі, якія аралі зямлю на валах у Вялікдзень, за што разам з валамі і ператварыліся ў камні.
* Акамянелыя жывёлы (каля 10).
* Валуны-гойбіты, якія лекавалі хваробы (каля 20).