Беларуская антэкліза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Займае цэнтральную і паўночна-заходнюю часткі тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], сумежныя тэрыторыі [[Літва|Літвы]] і [[Латвія|Латвіі]], а таксама паўночна-ўсходняй [[Польшча|Польшчы]]. Вылучаецца па ізагіпсе -500 м у падэшве, у скляпеністай частцы па ізагіпсе -300 м. Выцягнутая з усходу на захад на 350 км, пры шырыні 40—120 км. Абмежавана на поўдні [[Падляска-Брэсцкая ўпадзіна|Падляска-Брэсцкай упадзінай]], [[Палеская седлавіна|Палескай седлавінай]] і [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкім прагінам]], на ўсходзе і паўночным усходзе [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінай]] і [[Аршанская ўпадзіна|Аршанскай упадзінай]], на поўначы [[Латвійская седлавіна|Латвійскай седлавінай]], на паўночным захадзе [[Балтыйская сінекліза|Балтыйскай сінеклізай]], на захадзе Варшаўскай упадзінай.
 
Фарміравалася ад позняга [[пратэразой|пратэразою]] да [[антрапаген]]у ўключна. У скляпенні крышталічны фундамент залягае на абсалютных адзнаках -50 — +87 м, на схілах апускаецца на глыбіню 500—700 м, на захадзе 1500—2000 м. Ён складзены з [[архей]]скіх і ніжнепратэразойскіх метамарфізаваных, ультраметамарфізаваных і вывергнутых парод. Платформавы чахол утвораны з верхнепратэразойскіх, палеазойскіх і меза-кайназойскіх парод. Найбольш прыпаднятая частка вылучаецца як [[Цэнтральнабеларускі масіў]], на якім развіты толькі [[неаген]]авыя і [[антрапаген]]авыя адклады. На Беларускай антэклізе вядомы падпарадкаваныя структуры — пахаваныя выступы фундамента ([[Бабаўнянскі выступ|Бабаўнянскі]], [[Бабруйскі пахаваны выступ|Бабруйскі]], [[Вілейскі пахаваны выступ|Вілейскі]], [[Івацэвіцкі пахаваны выступ|Івацэвіцкі]], [[Мазурскі пахаваны выступ|Мазурскі]]), грабен ([[Валожынскі грабен|Валожынскі]]) і монакліналі ([[Прыбалтыйская монакліналь|Прыбалтыйская]] і [[Прыаршанская монакліналь|Прыаршанская]]).
 
У крышталічным фундаменце выяўлены Навасёлкаўскае радовішча ільменіт-магнетытавых руд і Аколаўскае радовішча жалезістых кварцытаў.