Адкрыць галоўнае меню

Змены

16 байтаў дададзена ,  6 месяцаў таму
дапаўненне
== Апісанне ==
 
Цыкута — адна з самых атрутных раслін. Ядавітай з’яўляецца ўся расліна, але асабліва [[карэнішча]]. Цыкута прываблівае сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое па смаку нагадвае [[Бручка|бручку]] або [[Рэдзька|рэдзьку]]. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 г забіваюць авечку. З насення і карэнішча здабываюць цыкутны алей, або цыкутол. [[Цыкутол]] лічыцца атрутным, у смале кораня змяшчаецца [[цыкутаксін]], найбольш ядавіты пачатак расліны, ужо праз некалькі хвілін пасля прыёму ўнутр яд выклікае [[млоснасць]], [[ваніты]] і [[колікі]] ў ніжняй частцы жывата, за якімі могуць рушыць услед [[галавакружэнне]], хісткая хада, пена з рота. Зрэнкі пашыраныя, эпілептоідныя прыпадкі і [[Спазма|курчы]] могуць скончыцца паралічам і смерцю. Дапамога пры атручванні — неадкладнае прамыванне страўніка воднай сумессю [[Актываваны вугаль|актываванага вугалю]] з [[танін]]ам.
 
== Экалогія ==
Расце цыкута ля вады: на рэках, балотах, ручаях. Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).
 
== Цікавыя факты ==
 
Раней лічылася, што [[Сакрат]] быў пакараны прыняццем соку цыкуты, аднак у цяперашні час мяркуюць больш верагодным, што Сакрат прыняў напой на аснове {{bt-bellat|балігалоў плямісты{{!}}балігалову плямістага|Conium maculatum}}.