Розніца паміж версіямі "Іван Васілевіч Болдзін"

няма тлумачэння праўкі
(+ 4 categories; ± 2 categories using HotCat)
Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).
 
Ганаровы грамадзянін г. [[Гродна]] (1968), у яго гонар у Гродне названа [[Вуліца Болдзіна, Гродна|вуліца]].
 
== Памяць ==
Імем Болдзіна названы вуліцы ў [[Вуліца Болдзіна (Гродна)|Гродне]], [[Вуліца Болдзіна (Магілёў)|Магілёве]], [[Калуга|Калузе]], [[Тула|Туле]], [[Саранск]]у, [[Кадошкіна|Кадошкіне]] (Мардовія), [[Шчокіна|Шчокіне]] (Тульская вобласць), сквер у Калузе.
 
{{зноскі}}