Міхайла Грамыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У час вучобы ў Магілеўскай гімназіі ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які знаходзіўся пад уплывам магілеўскай арганізацыі [[РСДРП]]. У 1905 паступіў у [[Маскоўскі ўніверсітэт]] на медыцынскі факультэт, затым перавёўся на фізіка-матэматычны па спецыяльнасці [[геалогія]]. Удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні (1905). У 1906—1907 уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілеўскім акруговым камітэце РСДРП. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1911) настаўнічаў у [[Адэса|Адэсе]] ў прыватным камерцыйным вучылішчы, у жаночых гімназіях. З 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх уцекачоўбежанцаў «[[Беларускі гай]]», у 1920 быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921—1930 гадах працаваў у [[Інбелкульт|Інбелкульце]], выкладаў геалогію ў [[Белпедтэхнікум]]е, быў дацэнтам кафедры геалогіі [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]].
 
Арыштаваны [[ДПУ БССР]] [[13.7]].[[1930]] па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад [[10.4]].[[1931]] высланы ў [[Іванава-Вазнясенск]] на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у [[Мурманская вобласць|Мурманскую вобласць]] ([[Кіраўск]], Чусаўзатым Гарадоку (1941—1945) — Чусаў Гарадок). У 1945—1948 жыў у [[Іжэўск]]у, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны [[15.11]].[[1957]]. Апошнія гады жыў у [[Хімкі|Хімках]].
 
== Навукова-даследчыцкая дзейнасць ==
Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне [[геаграфія|геаграфіі]], [[геалогія|геалогіі]], грунтоў і [[хімія|хіміі]] (з [[М. Азбукін]]ым). Апублікаваў на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).
 
Адным з першых браў удзел у пошуках [[нафта|нафты]] на [[Палессе|Палессі]].
 
== Літаратурная творчасць ==
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 годзе (пісаў спачатку на [[руская мова|рускай мове]], з 1914 — на [[беларуская мова|беларускай мове]]). У 1922 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя» эксперыментальную паэму «Гвалт над формай», у 1927 выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». Аўтар п’ес «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі, «Скарынін сын з Полацка» (пастаўлена ўпаст. 1926, рукапіс не знойдзены), гісторыка-рэвалюцыйнай п’есы «Каля тэрасы» (1929, паст. 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), героіка-рамантычнай драмы «Над Нёманам» (паст. 1927), дзе адлюстраваў рэвалюцыйныя выступленні працоўных Заходняй Беларусі, «Воўк» (1930). У 1967 годзе выдадзена «Выбранае», у 1987 — «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).
 
Выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш.
 
Перакладаў творы [[Леў Талстой|Л. Талстога]], У. Сасюры.
 
Член [[СП БССР]] з 1965. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах.
 
Аўтар успамінаў пра [[Янка Купала|Я. Купалу]], [[Я. Колас]]а, [[А. Грыневіч]]а, пра свой удзел у рэвалюцыйных падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962—69, не законч., апубл. 1987).
 
== Псеўданімы і крыптанімы ==
Псеўданімы і крыптанімы: ''М. Абданк'', ''Мих. Абданк'', ''Михаил Абданк'', ''М. Г.'', ''Міх. Г.''.
 
== Выбраная бібліяграфія ==
== Творы ==
* Выбр. Мн., 1967;
* Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987;
* Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
* Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
* Дзве паэмы. Мн., 1927;
* Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
* Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975).;
* Выбр. Мн., 1967;
* Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987;.
 
== Ушанаванне памяці ==
Радок 46 ⟶ 48:
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Грамыка Міхайла}}, т. 2.
* {{крыніцы/ЭГБ|3}}
* {{крыніцы/БЭ|5}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* ''Яцухна В. І.'' Повязь геалогіі, геаграфіі і філалогіі (жыццё і дзейнасць Міхайлы Грамыкі) / В. І. Яцухна // Непрерывное географическое образование: новые технологии в системе высшей и средней школы: материалы IV Международной научно-практической конференции (Гомель, 25―26 апреля 2013 г.) / [редколлегия: Г. Н. Каропа (главный редактор) и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013 — С. 162—165.