Розніца паміж версіямі "Размовы пра шаблон:Апошнія навіны"

(→‎Значнасць навін: новы падраздзел)
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
 
Выкажу сваё меркаванне на конт масштабу навінаў, якія публікуюцца ў шаблоне. Мяркую, дрэннай практыкай становіцца прыцягванне за вушы "местачковых" здарэнняў, якія нават не маюць асобных артыкулаў. Я разумею, што беларуская Вікіпедыя не самы папулярны моўны раздзел і калі не пісаць "хоць чаго-небудзь у навінны шаблон", то ўвогуле гэты шаблон не будзе аднаўляцца месяцамі. Але тут усё ж такі энцыклапедыя і я прапаную прытрымлівацца агульных правілаў значнасці для гэтага шаблона, які існуюць ва ўсіх здаецца моўных раздзелах (не бяру пад увагу ботапедыі і выміраючыя мовы). Адкрылі паласу ў аэрапорце... Радыёстанцыя змяніла шлях вяшчання... Мо хутка будуць навіны кшталту "...у Еўраопце па вуліцы Фрунзе запрацавала трэцяя каса..." Якая энцыклапедычная значнасць гэтых падзей у сусветным масштабе? Якую карысць нясуць падобныя навіны праекту? Паказваюць яго маргінальнасць і толькі... Шаноўныя, прапаную калі ўжо і брацца за напаўненне шаблона, які адлюстроўваецца на ''галоўнай'' старонцы, то хоць мінімальна падбіраць значныя падзеі. <span style="font-family: Comic Sans MS">[[Удзельнік:Vit Koz|Віт]]; [[Размовы з удзельнікам:Vit Koz|размовы]]</span> 19:57, 3 мая 2019 (+03)
 
[https://tools.wmflabs.org/topviews/?project=be.wikipedia.org&platform=all-access&date=last-month&excludes= Найбольш папулярныя] артыкулы Беларускай Вікіпедыі ў красавіку:
# [[Каласы пад сярпом тваім]]
# [[Новая зямля (паэма)]]
# [[Раскіданае гняздо (п’еса)]]
# [[На ростанях]]
# [[Дзікае паляванне караля Стаха (аповесць)]]
 
Якая энцыклапедычная значнасць гэтых твораў у сусветным маштабе? Якую карысць нясуць падобныя артыкулы праекту? Паказваюць яго маргінальнасць і толькі... А тым часам у Еўраопце па вуліцы Фрунзе запрацавала трэцяя каса, а ў Шры-Ланцы тэракты. Як сапраўдны маргінал я выбіраю Еўраопт. Хутка вярнуся. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 21:24, 3 мая 2019 (MSK)