Размовы пра шаблон:Апошнія навіны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
: Спадар {{у|JerzyKundrat}}, мне дзіўна бачыць, што Вы блытаеце паняцце значнасць артыкула Вікіпедыі са значнасцю навіны ў адмысловым [[шаблон:Апошнія навіны|навінным шаблоне]]… Пры чым тут спіс найбольш папулярных артыкулаў БелВікі??? Навіны з шаблона апрыёры не з’яўляюцца самымі папулярнымі. Як, напрыклад, узгаданы Вамі вышэй [[Тэракты на Шры-Ланцы (2019)|тэракт у Шры-Ланцы]], бо ён нават створаны ўсяго пару дзён таму. Я ў сваім меркаванні кіруюся практыкай буйных моўных раздзелаў, дзе навінны шаблон змяшчае падзеі, якія маюць цікавасць сусветнага грамадства ў дадзеную хвіліну і стымулююць стварэнне і абнаўленне энцыклапедычных артыкулаў пра гэтыя падзеі. Хм, на жаль і ў гэтым пытанні няма разумення. <span style="font-family: Comic Sans MS">[[Удзельнік:Vit Koz|Віт]]; [[Размовы з удзельнікам:Vit Koz|размовы]]</span> 21:41, 3 мая 2019 (+03)
:: Той ці іншы раздел Вікіпедыі напаўняюць інфармацыяй канкрэтныя рэдактары згодна з іх асабістымі меркаваннямі. Калі супольнасць вялікая, то і патрэбы каардынацыі працы большыя. Але і мы не павінны забывацца пра [[Вікіпедыя:Пяць слупоў|Пяць слупоў]], хаця б. Таму мушу сказаць, што навіна пра "у Еўраопце па вуліцы Фрунзе запрацавала трэцяя каса" не мае энцыклапедычнай значнасці. Для сіметрыі тры пытальнікі не знайшоў куды ўставіць: Хм??? Ну неяк так. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 22:34, 3 мая 2019 (MSK)
 
Беручы пад увагу колькасць праглядаў артыкулаў, трэба прызнаць, што на сёняшні дзень Беларуская Вікіпедыя не канкурэнтная да вялікіх раздзелаў Вікіпедыі ў апісанні "сусветна значных" тэм. Адносна прыкметнымі нашы артыкулы становяцца, калі размова ідзе акурат пра "местачковыя" тэмы. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 22:13, 4 мая 2019 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Апошнія навіны».